BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі зноў адбудзецца ў Коўна

18.09.2015
V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі зноў адбудзецца ў Коўна
dw.de
2-4 кастрычніка ў літоўскі горад Коўна (Каўнас) з’едуцца каля 450 навукоўцаў з 22 краін свету, каб абмяркаваць вынікі сваёй працы па даследванням Беларусi за год.

Кангрэс - найбуйнешая акадэмічная і экспертная падзея году, якую традыцыйна ладзіць Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера". Праца навуковых секцыяў і панэляў будзе адбывацца ў сцянах Vytautas Magnus University (універсітэце Вітаўта Вялікага).

У фокусе ўвагі навукоўцаў апынецца не толькі непасрэдна Беларусь, але і ўвесь рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Шырокая праблематыка - ад эканомікі, палітыкі, міжнародных стасункаў да гісторыі, лінгвістыкі ды праблем культуры - будзе разглядацца цягам трох дзён.

У межах Кангрэсу адбудзецца наданне Прэміі даследчыкам за найлепшую навуковую публікацыю па трох намінацыях: гісторыясацыяльна-палітычныя навукігуманітарныя навукі. Шорт-лісты прэтэндэнтаў на перамогу ўжо абвешчаныя.

Шмат увагі на сёлетнім Кангрэсе будзе нададзена пытанням бяспекі, паведаміў дырэктар "Палітычнай сферы" Андрэй Казакевіч. Гэта звязана з тэндэнцыямі у нашым рэгіёне - падзеямі ва Украіне і агульным павышэннем напружнасці паміж Расіяй і Захадам. Дадзенай праблеме будуць прысвечаны некалькі навуковых панэляў. Пытанні еўразійскай інтэграцыі і пытанні міграцыі ў Беларусі і ў нашым рэгіёне таксама апынуцца ў цэнтры ўвагі даследчыкаў.

Ужо добрай традыцыяй для Кангрэсу стала праца асобнай секцыі, прысвечанай гісторыі Вялікага княства Літоўскага, якая збярэ цэлую плынь гісторыкаў для буйных дыскусій і гэтым разам. Як і раней, будуць працаваць секцыі, прысвечаная пытанням развіцця эканомікі, новай і найноўшай гісторыі, мовы, культуры, літаратуры, рэлігіі, інтэлектуальных традыцый у Беларусі.

Міжнародная пляцоўка чакае для палемікі спецыялістаў практычна ўсяго спектра сацыяльна-палітычных і гуманітарных дысцыплінаў - як для абмеркавання, так і для атрымання інфармацыі.

Месца правядзення - Lietuva, Kaunas, K. Donelaičio g. 58, Vytauto Didžiojo universitetas (Vytautas Magnus University)

Дата правядзення - 2-4 кастрычніка 2015 году

Спампаваць падрабязную праграму Кангрэсу і даведацца пра расклад працы секцый і панэляў можна тут: http://icbs.palityka.org/pragrama-v-mizhnarodnaga-kangresa-dasledchyikau-belarusi/

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі заснаваны ў 2010 годзе прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці. Гэта самая прадстаўнічая штогадовая акадэмічная і экспертная падзея, у якой бяруць удзел усе асноўныя аналітычныя цэнтры даследванняў палітыкі, грамадства і культуры Беларусі. Кангрэс - выдатная магчымасць распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену меркаваннямі і ідэямі, усталявання нефармальных сувязяў з прадстаўнікамі экспертнай і акадэмічнай супольнасці Беларусі ды іншых краін. 

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео