BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навуковае падарожжа з Сяргеем Харэўскім: "Дзе ўсходзіць Сонца"

25.08.2015
Навуковае падарожжа з Сяргеем Харэўскім: "Дзе ўсходзіць Сонца"
6 верасня 2015 года вядомы беларускі культуролаг і гісторык мастацтва Сяргей Харэўскі запрашае выправіцца разам у чарговае навуковае падарожжа ў пошуках "трэцяе беларускае праўды".

Маршрут падарожжа:

Мінск — Магілёў — Мсціслаў — Пустынкі — Мазалава — Ануфрыева

Гэтым разам нашае навуковае падарожжа ў пошуках "трэцяе беларускае праўды" завядзе нас туды, адкуль над Беларуссю ўзыходзіць Сонца. Нас чакае сустрэча з легендарнай Мсціслаўскай зямлёю, краем, што ляжыць на самай усходняй мяжы, дзе сівая даўніна паснула ў велічных курганах.

Там нарадзілася багата выбітных людзей, якія ўславілі родны край: першадрукар Пётар Мсціславец, гісторык Адам Ганоры Кіркор, архелолагі Міхась Ткачоў і Алег Трусаў, падарожнікі і грамадскія дзеячы Мікалай Судзілоўскі і Аляксандр Эстрын, пісьменнік Максім Гарэцкі і архітэктар Леў Вітан-Дубяйкоўскі, мастакі Абрам Маневіч і Ізраіль Басаў, пра якіх мы павядзем свае гутаркі.

Як сталася, што некалі багацейшы край стаўся краем нашае зямлі? Чаму мсціслаўцаў называюць "недасекамі"? Якія археалагічныя адрыцці былі зробленыя тут? І, урэшце, якія цуды тут здараліся? Пра гэтае і шмат што іншае будуць нашыя развагі.

Тамсама мы ўбачым старажытныя манастыры XIV-XVIII стагоддзяў — у Пустынках, дзе цурчыць святая крыніца, а нядаўна адкрыўся нерукатворны абраз Хрыста Збаўцы, а таксама ў Мазалаве і Сяльцы, агледзім шматлікія помнікі даўніны ў самім старажытным Мсціславе: старадаўнія цэрквы, касцёлы ды сінагогі. Святыя крыніцы і возера Святое, здабыткі гісторыі і культуры, родныя мясціны літаратараў, гісторыкаў, мастакоў чакаюць нас.

Дабрачынны ўнёсак за ўдзел у вандроўцы складзе 360 тыс. бел. руб.

Калi вы ўжо вызначылiся адносна свайго ўдзелу ў падарожжы, то паведамце аб гэтым, патэлефанаваўшы па нумары тэлефона: (+375 29) 1802838 (Святлана) альбо адпiсаўшыся на адрас электроннай пошты: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео