BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навуковае падарожжа: "Край за небакраем"

29.06.2015
Навуковае падарожжа: "Край за небакраем"
8-9 жніўня 2015 года адбудзецца чарговае навуковае падарожжа з Сяргеем Харэўскім у пошуках "трэцяе беларускае праўды".

Маршрут падарожжа:

Мінск - Гродна - Капцёўка - Перстунь - Лясная - Свяцк - Сапоцкін - Калеты - Гожа.

Дзе ў нашым краі чуваць подых Балтыкі? Які акраец Беларусі быў, патрапіўшы ў Прусію? Дзе найдаўжэй жыла Унія? Дзе пачалася для беларусаў Другая сусветная вайна? Так, гэта Сапоцкіншчна, край на Захад ад Гродна, за Нёманам, за небакраем.

Да 1959 года Сапоцкін быў цэнтрам асобнага раёна. Гэты колішні раён на самым паўночным захадзе Беларусі ў кутку межаў трох дзяржаў - Беларусі, Польшчы і Літвы - змясціўся Сапоцкiнскi край, паўночна-заходняя частка Гродзенскага раёна - унікальны рэгіён. Вецер з недалёкага мора дзьме ў тутэйшыя высачэзныя пагоркі, што на беларускае вока ўжо і горы. А за Сапоцкінам, абапал Чорнае Ганчы і Аўгустоўскага канала, стаіць дрымучы лес - рэшткі былое Перстуньскае пушчы.

Гэты наш акраец, па падзелах Рэчы Паспалітае, адышоў пачаткова да Прусіі, а затым, у выніку напалеонаўскіх кампаній і дыпламатычных гульняў, да Расіі.

Але Сапоцкіншчына не трапіла наўпрост у Паўночна-Заходні край, а ўваходзіла ў расійскае Царства Польскае. Па ўсёй Беларусі Унія была скасаваная ў 1840 годзе, але Сапоцкіншчына да 1875 года ўваходзіла ў склад Холмскай грэка-каталіцкай дыяцэзіі і зберагала старажытныя традыцыі. 9000 тутэйшых грэка-каталiкоў былi апошнiмi беларусамi ўнiятамi.

Ад лета 1915 года і да 1919 года Сапоцкінскі край быў акупаваны нямецкімі войскамі і зноўку далучаны наўпрост да Усходняй Прусіі. Аднак ад сярэдзіны 1919 года фактычна, а ў 1921 годзе і юрыдычна Сапоцкіншчына была далучана да Польшчы.

Між гор прытулілася вёска Перстунь. Тутэйшы храм Звеставання Панны Марыі быў пабудаваны пачаткова ў 1848 годзе менавіта як уніяцкая царква, затым, пасля 1875 года, перароблены ў праваслаўную, а з 1919 года - ужо дзеіць як касцёл. Што звонку, сваім ампірным характарам, што ў сярэдзіне, рэштай царкоўнага ўбрання, гэты касцёл унікальны.

Па другі бок дарогі - славуты Свяцк. Тут знаходзіцца некалі шыкоўны палацава-паркавы комплекс Валовічаў, што быў пабудаваны ў 1779 годзе італьянскім дойлідам Джузэпэ Сака.

Сапоцкін ляжыць у даліне. Адсюль ён увесь як на далоні. Адусюль відаць вялізарны тутэйшы касцёл Святога Іасафата, што быў пабудаваны Валовічамі яшчэ ў 1789 годзе, у часы панавання тут Прусіі! Перабудова касцёла пад Праабражэнскі жаночы манастыр у 1890-я на праваслаўны лад змянілі выгляд. Манашкі ў пачатку 1915 года эвакуяваліся, і ў 1916 годзе касцёл быў вернуты гаспадарам.

Да ўсяго ў праграме гэтага нашага падарожжа - агляд Аўгустоўскага канала і шпацыр па цэнтры Гародні. Далучайцеся!

Дабрачынны ўнёсак: прыкладна 850 тыс. бел. руб.

Тэлефануйце: (+375 29) 1802838 (Святлана)

Пiшыце: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео