BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прэзентацыя вынікаў маніторынгу "Культура як фактар развіцця"

24.06.2015 Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі
Прэзентацыя вынікаў маніторынгу "Культура як фактар развіцця"
29 чэрвеня 2015 года Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі прадстаўляе вынікі маніторынгу сферы культуры Беларусі "Культура як фактар развіцця".

Маніторынг накіраваны на адсочванне рэалізацыі Рэспублікай Беларусь Канвенцыі ЮНЕСКА "Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння".

Беларусь з’яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі ЮНЕСКА "Аб ахове і падтрымцы разнастайнасці форм культурнага самавыражэння". Канвенцыя абавязвае дзяржавы заахвочваць і развіваць умовы для культурнай разнастайнасці, узмацняць магчымасці сферы культуры ў развіцці грамадства і чалавека, пашыраць магчымасці самавыражэння культурных груп і асобных людзей.

Як замераць эфекты рэалізацыі Канвенцыі ў Беларусі? Ці адпавядае стан культуры каштоўнасцям вольнага развіцця і самавыражэння? Што і каму трэба рабіць, каб рухацца ў развіцці культуры Беларусі?

Мэта маніторынгу - прадставіць супастаўныя характарыстыкі для адсочвання змяненняў у сферы культуры ў рамках мэт і задач Канвенцыі і стварыць падставы для публічнага абмеркавання стану сферы культуры і перспектыўных напрамкаў рэалізацыі культурнай палітыкі ў Беларусі.

Стан культуры вымяраўся па пяці накірунках:

  • Умовы для развіцця і праявы культурнай разнастайнасці;
  • Уплыў сектара культуры на развіццё грамадства;
  • Развіццё міжкультурнага ўзаемадзеяння і кантактаў;
  • Унутраныя рэсурсы і патэнцыял развіцця сферы культуры;
  • Узаемадзеянне розных суб'ектаў культурнай палітыкі.

Даследаванне ўключала ў сябе аналіз прававой базы рэалізацыі Канвенцыі, сбор і сістэматызацыю статыстычных звестак і аб’ектыўных паказчыкаў і экспертныя ацэнкі па пяці вымярэннях Канвенцыі.

Вынікі даследавання сабраны ў справаздачы, якая будзе прадстаўлена для крытыкі і абмеркавання.

У праграме мерапрыемства:

  • Прадстаўленне вынікаў маніторынгу даследчай групай;
  • Агульнае абмеркаванне высноў і прапаноў;
  • Дыскусія экспертаў аб магчымасцях выкарыстання вынікаў і перспектыўных напрамках культурнай палітыкі

Запрашаем усіх зацікаўленых асоб узяць удзел у прэзентацыі і дыскусіі 29 чэрвеня, з 10.00 да 14.00, у Крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" (Мінск, вул. Кастрычницкая, 16).

Просім вас да 26 чэрвеня 2015 года пацвердзіць свой удзел у мерапрыемстве праз адрас электроннай пошты: [email protected] або па нумары тэлефона: (+375 44) 5638517 (Таццяна Кедрык).

Гл. таксама: "Дорожная карта" для продвижения Беларуси в рамках инициативы "Восточное партнерство": контакты между людьми в сфере культуры

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео