BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навуковае падарожжа па Літве: "Літоўскае" сэрца Вялікага княства Літоўскага ХVІІ-ХХ стст."

27.05.2015
Навуковае падарожжа па Літве: "Літоўскае" сэрца Вялікага княства Літоўскага ХVІІ-ХХ стст."
На 20-21 чэрвеня 2015 года рыхтуецца чарговае навуковае падарожжа. Гэтым разаў - па Літве.

Маршрут падарожжа:

  • Мінск - Каўнас - Кедайняй - Пабэржэ - Румшышкес - Каўнас - Мінск.

Вядоўцамі вандроўкі выступяць:

  • Русціс Камунтавічус, літоўскі гісторык, дырэктар Інстытута Вялікага княства Літоўскага, дацэнт Унівэрсытэта Вітаўта Вялікага (Каўнас);
  • Ірына Дубянецкая, доктар тэалогіі і філасофіі, рэктар Беларускага калегіума.

Папярэдняя праграма

Субота:

  • Выезд з Мінска;
  • Пажайсліс: кляштар ХVІІ ст. - адзін з найзнакаміцейшых помнікаў барока ВКЛ;
  • Кедайняй - трэці паводле свае велічыні з найстарых гарадоў Літвы, пасля Вільнюса і Каўнаса, адна са сталіц Радзівілаў;
  • Пабэржэ - факультатыўна, літоўскі цэнтр паўстаньня 1863 года, цэнтр антысавецкага супраціву;
  • Начлег у Каўнасе.

Нядзеля:

  • Каўнас - сталіца Літвы ў міжваенны час; факультатыўна: экскурсія па музеі Чурлёніса;
  • Румшышкес - скансэн, этнаграфічная літоўская архітэктура.

Больш подрабязная праграма - бліжэйшым часам.

Тэлефануйце як мага хутчэй на нумар: (+375 29) 1802838 (Святлана), бо да канца бягучага тыдня неабходна заявіць колькасць удзельнікаў.

Умовы ўдзелу:

  • наяўнасьць дзейнай шэнгенскай візы;

Альбо:

  • пашпарт (праяздны дакумант) для афармленьня візы (мусіць быць сапраўдным не менш за тры месяцы пасля сканчэння тэрміну дзеяння візы; мусіць быць аформлены цягам папярэдніх дзесяці гадоў; мусіць утрымліваць, сама меней, дзве чыстыя старонкі, прызначаныя для віз);

Візы афармляюцца бяз сплаты візавага збору.

Неабходныя дакуманты для афармленьня візы:

  • 1 фатаздымак каляровы на светлым фоне памерам 35x45 мм (фатаздымак мусіць быць зроблены не раней як за 6 месяцаў да падачы дакументаў; памер твару мусіць займаць 70-80% фатаздымку);
  • скан альбо фатаздымак двух апошніх разваротаў пашпарта і старонкі з рэгістрацыяй (агулам 3 старонкі).

Кошт паездкі: 95 еўра + 190 тыс. бел. руб.

У кошт уваходзяць: транспарт, экскурсійнае абслугоўванне, начлег у гатэлі са сняданкам, абеды, квіткі ў музеі.

Магчымая дадатковая аплата за наведванне факультатыўных музеяў.

Апошні тэрмін, каб заявіцца: 31 траўня 2015 года.

Для непаўнагадовых - асблівыя ўмовы, што будуць разгледжаныя ў працэсе.

Паездка адбудзецца толькі пры ўмове наяўнасьці 40 дарослых удзельнікаў.

У праграме магчымыя некаторыя змены.

Тэлефануйце як мага хутчэй, бо неабходна паспець з афармленнем віз!

  • Святлана: (+375 29) 1802838.
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео