BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навуковае падарожжа "Шляхамі старажытных хронік"

08.05.2015
Навуковае падарожжа "Шляхамі старажытных хронік"
Філосаф і тэолаг Ірына Дубянецкая і культуролаг Сяргей Харэўскі запрашаюць усіх ахвотных выправіцца 24 траўня 2015 года ў новае навуковае падарожжа па Беларусі.

Марштут падарожжа:

Мінск - Княжыцы - Палыкавічы - Магілёў - Салтанаўка - Баркалабава - Быхаў - Мінск

Гэтым разам наш шлях вядзе ў Падняпроўе, да берагоў легендарнае ракі славяншчыны, водамі якое, паводле апокрыфаў, трымаў свой шлях Святы Андрэй, апостал. Мы ўбачым край, дзе была створаная Баркулабаўская хроніка - унікальны помнік беларускага летапісання пачатку ХVII ст. У Святадухавым манастыры ў колішнім мястэчку Баркалабава пабачым Святы абраз Маці Божае Баркулабаўскае.

Мы спрычынімся да святыняў, агледзім берагі сівога Дняпра, наведаем старадаўнія храмы, а перадусім - будзем весці гутарку пра стражытныя паданні, святыя абразы, летапісы і хронікі, створаныя на гэтых берагах.

У Княжыцах мы агледзім руіны касцёла Святых Антонія і Мікалая і славутага кляштара дамініканцаў XVIII ст.

У Палыкавічах будзем піць ваду са святой крыніцы і агледзім Пятніцкую царкву.

У Магілёве наведаемся ў кафедральны сабор Трох Свяціцеляў, іканастас якога ўпрыгожваюць спісы са славутых святых абразоў Магілёўшчыны, у слынны Мікалаеўскі манастыр XVII ст. над Дняпром, у ратушу, архікафедральны каталіцкі сабор Святога Станіслава ды пройдземся вуліцамі старажытнага горада.

Далейшы наш шлях пройдзе праз вёску Салтанаўка, дзе ёсць капліца ў гонар падзеяў 1812 года, да Баркалабава, дзе сёння, як і здаўна, дзейнічае Узнясенскі манастыр, дзе зберагаюць і шануюць славуты Святы абраз Баркалабаўскае Маці Божай.

Мы наведамем Быхаў над Дняпром, дзе ўбачым унікальную рэнесансную сінагогу-крэпасць XVII ст., вялікі замак Хадкевічаў і Сапегаў, узведзены над стромым берагам у 1610-1619 гадах, драўляную Траецкую царкву, у якой перахоўваўся Святы цудадзейны абраз Баркалабаўскай Маці Божай цягам 60 гадоў, а таксама колішні кляштар канонікаў латэранскіх, пераробены на жаночую гімназію, а а пасля на турму, дзе былі зняврленыя генералы Царскае Стаўкі, уцёкі якіх, на чале з Карнілавым, сталі пачаткам вялікай Грамадзянскай вайны ў Расіі...

Дабрачынны ўнёсак: 350 тыс. бел. руб.

Па пытаньнях удзелу ў вандроўцы звяртайцеся на адрас электроннай пошты: [email protected], альбо тэлефануйце па нумары тэлефона: (+375 29) 1802838 (Святлана).

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео