BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навуковае падарожжа "Татарскія гароды. Малы хадж на захад"

22.04.2015
Навуковае падарожжа "Татарскія гароды. Малы хадж на захад"
Бісмільля рахмані рахім! Філосаф і тэолаг Ірына Дубянецкая і культуролаг Сяргей Харэўскі ізноў запрашаюць усіх ахвотных выправіцца 26 красавіка 2015 года ў навуковае падарожжа па Беларусі.

Маршрут падарожжа:

Мінск - Валожын - Іўе - Уселюб - Лоўчыцы - Навагарадак - Слонім - Мінск.

Мусульмане з Залатой Арды, Каўказа і Крыма пасяліліся ў Беларусі яшчэ ў пачатку XIV ст. Ужо ў 1319 годзе татары складалі перадавы атрад войска князя Гедыміна ў бітве з крыжакамі. Асаблівай мужнасцю вылучаліся яны і ў Грунвальдскай бітве 1410 года. Князь Вітаўт дазволіў ім сяліцца і даў ім прывілеі ў абмен на вайсковую службу.

Першыя перасяленцы належалі да розных народаў і гаварылі на розных мовах. У другім пакаленьні для іх мовай матчынай стала наша, але бацькоўская мусульманская вера і арабскі алфавіт, адрозьнівалі іх ад суседзей. Цягам многіх стагоддзяў у Беларусі складалася ўнікальная мусульманская культура, адрозная ад астатняга ісламскага свету, са сваёй літаратурай, традыцыямі і найбагацейшай гісторыяй. А славутыя татарскія гароды упрыгожвалі і кармілі нашу зямлю. Меншыя ці большыя групы беларускіх мусульман здавён даўна жывуць паўсюдна ў Паазер’і, на Міншчыне, на Палессі.

У гэтым падарожжы мы пазнаёмімся з часткай спадчыны беларускіх татар, што засталася ў Панямонні, на Гарадзеншчыне. Мы ўбачым найстарэйшы ў Беларусі мячэт, збудаваны ў Іўі ў 1882 годзе, што застаўся нязменным да нашых дзён, месца "малога хаджу" беларускіх мусульман, магілу пастушка Контуся і адноўленыя старадаўнія мячэты у Лоўчыцах і Навагарадку, старасвецкія мізары (музульманскія могілкі) у розных мястэчках і вёсках, а таксама пройдземся вуліцамі стражытнага Слоніма, дзе ўбачым яшчэ адзін мячэт, што паўстаў у мінулым стагоддзі, а таксама здабыткі розных іншых культур і эпох. А таксама мы пагаворым пра ўнікальную кніжную і рэлігійную традыцыю беларускага мусульманства.

Па пытаньнях удзелу ў вандроўцы звяртайцеся на адрас электроннай пошты: [email protected], альбо тэлефануйце на нумар: (+375 29) 1802838 (Святлана).

Дабраахвотны ўнёсак: 340 тыс. руб. (разам з пачастункам)

Сачыце за падзеямі ва УКантакце і Фэйсбуку.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео