BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў V Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі

07.04.2015 icbs.palityka.org
Збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў V Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі
Аргкамітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў V Кангрэсе, які адбудзецца 2-4 кастрычніка 2015 года ў Коўна (Літва).

Апошні тэрмін падачы заявак - 18 мая 2015 года.

Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі з’яўляецца самай прадстаўнічай беларускай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй, у працы якога прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі і культуры Беларусі. Акрамя гэтага, удзел у Кангрэсе з‘яўляецца выдатнай магчымасцю для распрацоўкі новых жыццяздольных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену думкамі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і акадэмічных супольнасцей Беларусі і другіх краін.

Місія Кангрэса - развіццё супольнасці навукоўцаў, аналітыкаў і экспертаў, а таксама спрыянне больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных асяродках краіны, рэгіёна і свету.

Прыняць удзел у Кангрэса можна ў якасці выступоўцы (для гэтага трэба прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў) ці госця без даклада. Можна таксама падаць заяўку на арганізацыю прэзентацыі навуковых, культурных, выдавецкіх праектаў, выставаў і г.д. Арганізацыйны камітэт вітае ўдзел у Кангрэсе журналістаў і прадстаўнікоў СМІ.

Для рэгістрацыі на V Кангрэс прайдзіце па спасылцы.

Ніжэй прапануецца спіс тэматычных блокаў:

  1. Міжнародныя адносіны і знешняя палітыка;
  2. Палітычныя інстытуты. Эканамічная палітыка;
  3. Навука і адукацыя;
  4. Гісторыя Вялікага княства Літоўскага;
  5. Кніжная культура Беларусі: гісторыя і тэорыя;
  6. Гісторыя Беларусі ХІХ і ХХ стагоддзяў;
  7. Літаратуразнаўства і лінгвістыка;
  8. Філасофскія даследаванні і інтэлектуальная традыцыя Беларусі;
  9. Псіхалогія. Сучасны стан, праблемы і перспектывы псіхалогіі развіцця ў Беларусі;
  10. Гісторыя царквы;
  11. Сучасная беларуская культура;
  12. Антрапалогія, этнаграфія і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны;
  13. Гендэрныя "правілы": дыскурсы, палітыкі і практыкі;
  14. Юрыспрудэнцыя і правы чалавека.

З падрабязным спісам тэматычных блокаў і панэлй і іх апісанняў можна азнаёміцца тут.

Спампаваць абвестку

icbs.palityka.org

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео