BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Запрашаем на інтэлектуальную імпрэзу "Думкі ўслых. Пастскрыптум"

24.03.2015
Запрашаем на інтэлектуальную імпрэзу "Думкі ўслых. Пастскрыптум"
31 сакавіка 2015 года ў Мінску адбудзецца інтэлектуальная імпрэза "Думкі ўслых. Пастскрыптум".

Ёсць такое распаўсюджанае меркаванне, што ў нашай краіне людзі не кажуць услых таго, пра што думаюць. І гэта нібыта дрэнна. Але ж, на здаровы розум, ці ўпэўненыя мы, што кожная думка вартая таго, каб быць выказанай? І ці шмат людзей могуць выказаць насамрэч арыгінальную думку, падзяліцца глыбокім разважаннем, а не пратрансляваць у чарговы раз тое, што і так усім вядома?

Падчас існавання праекта "Думкі ўслых" 100 маналогаў "на вольную тэму" пабачылі свет. Беларускія мысляры - філосафы, гісторыкі, пісьменнікі, мастакі, проста людзі з нетыповым вобразам жыцця і дзеяння. Кожны маналог - сваеасаблівае аўтарскае эсэ пра самае галоўнае, самае актуальнае, найбольш патаемнае. І 101-ы - ад аўтаркі праекта, бо з яе ўсё пачалося. Безумоўна, гэта не ўсе беларусы, якім "ёсць, што сказаць", але ўжо зараз мы маем унікальную "выяву" нашай прасторы, на якой павольна, але ж упарта і неадменна "праступае" вобраз беларускай думкі.

Што засталося "за кадрам" здымачнага працэсу? На які эфект разлічвалі аўтары? Ці адбылася ў нас праз гэты праект "размова", альбо мы так і засталіся кожны ў сваім маналагічным дыскурсе, адзін на адзін са сваімі думкамі? Запрашаем абмеркаваць гэта падчас імпрэзы - разам з аўтарамі і ўдзельнікамі праекта. Акрамя інтэлектуальнай асалоды ад сустрэчы з цікавымі і выбітнымі людзьмі, вас чакаюць невялічкія сюрпрызы ад арганізатараў - усе "думкі" на адным дыску, кактэйль "Думкі ўслых" створаны па спецыяльным рэцэпце ды шмат іншых цікавостак!

Запрашаем 31 сакавіка, у аўторак, наведаць інтэлектуальную імпрэзу "Думкі ўслых. Пастскрыптум", якая пройдзе ў кафэ "LOFT" (Мінск, вул. Пятруся Броўкі, 22). Пачатак у 19.00. Будзем рады вас бачыць!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео