BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Конкурс для студэнтаў "Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі"

23.03.2015
Конкурс для студэнтаў "Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі"
"Беларускі архіў вуснай гісторыі" (МГА "Гісторыка") абвесціў конкурс "Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі".

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты вышэйшых навучальных устаноў (у тым ліку магістранты), а таксама навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС - буйнейшая тэхнагенная катастрофа ў гісторыі Беларусі, хаця і здарылася яна на тэрыторыі Украіны. Катастрофа і яе наступствы з гадамі перастаюць быць пытаннем сённяшняга дня і пераходзяць у сферу палітыкі памяці. У 2016 годзе споўніцца ўжо 30 гадоў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Чарнобыльская катастрофа працягваецца і будзе працягвацца яшчэ вельмі доўга (перыяд паўраспаду плутонія-239 складае 24360 гадоў). Пра яе напісана даволі шмат журналісцкіх артыкулаў і публіцыстычных кніг, апублікавана мемуараў, знята фільмаў, праведзены (хаця і не вычарпальныя) біялагічныя і медыцынскія даследаванні, створаны дысертацыі па сацыялогіі. Але гісторыкі Беларусі пакуль звяртаюць на звязаныя з Чарнобыльскай катастрофай падзеі мала ўвагі.

Мы прапануем у даследаванні тэмы аварыі на Чарнобыльскай АЭС звярнуцца да вусных успамінаў. Гэта значыць, да сведчанняў людзей пра падзеі 1986 года і тыя змены і наступствы, якія прынесла ў жыццё беларусаў гэтая катастрофа.

Найбольш агульна праблемнае поле можна апісаць наступным чынам:

  1. Жыццёвыя шляхі беларусаў і Чарнобыль. Як паўплывала катастрофа і яе наступствы на паўсядзённае жыццё людзей: тых, хто застаўся на забруджаных тэрыторыях, тых, хто з’ехаў і пачынаў новае жыццё ў іншым месцы, тых, хто ўдзельнічаў у ліквідацыі аварыі, яе наступстваў, і іх сем’яў? Якія жыццёвыя стратэгіі яны абіралі? Як вызначаюцца чарнобыльскія падзеі ў жыццёвых апісаннях і ўспрыняцці свету, краіны, сябе?
  2. Культурныя і сацыяльныя змены пад уплывам Чарнобыльскай катастрофы. Якія новыя сацыяльныя групы і стасункі ў зніклі пасля катастрофы? Якім было і ёсць зараз стаўленне да "перасяленцаў", "ліквідатараў"? Што адбывалася з традыцыйнай культурай забруджаных раёнаў? Як адбіваецца катастрофа на сучасным вобразе і культуры Беларусі?
  3. Інстытуцыйныя і палітычныя змены ў беларускім грамадстве пасля чарнобыльскай катастрофы. Як паўставалі новыя палітычныя і сацыяльныя практыкі, рухі і групы пасля катастрофы (эколагі, сацыяльная дапамога, праграмы аздараўлення)? Якія заканатворчыя і палітычныя ініцыятывы паўставалі, дзейнічалі, адмяняліся?  Як да гэтага ставіліся ліквідатары, перасяленцы і людзі, што засталіся на забруджанай тэрыторыі?
  4. Невядомыя старонкі і белыя плямы ў гісторыі Чарнобыльскай катастрофы. Як адбывалася адсяленне, якія версіі прапанавала ўлада і што было насамрэч? Хто і як ішоў у ліквідатары? Як працавалі праграмы падтрымкі і дапамогі? Як захоўваецца памяць, ці скажаецца яна, ці патрабуюцца дадатковыя высілкі для захавання?

Гэтым пералік магчымых тэм і пытанняў для конкурсных прац не вычэрпваецца. Ёсць яшчэ дзясяткі тэм, якія варта абмяркоўваць. Важна, каб пры падрыхтоўцы працы выкарыстоўваліся не толькі публікацыі ці архіўныя крыніцы, але і вусныя ўспаміны людзей, на лёс якіх паўплывала катастрофа.

Да разгляду прымаюцца працы, зробленыя не толькі ў рэчышчы вуснай гісторыі, але і сацыялогіі, паліталогіі, сацыяльна-культурнай антрапалогіі, гісторыі навукі (у тым ліку, прыродазнаўчых дысцыплін), даследчай журналістыкі. Галоўнае патрабаванне - конкурсная праца павінна грунтавацца на інтэрв'ю са сведкамі часу.

Тэрмін правядзення конкурса: з 15 красавіка па 15 кастрычніка 2015 года. Апошні тэрмін падачы прац: 15 кастрычніка 2015 года (вызначаецца па паштовым штэмпелі ці даце адсылкі электроннага ліста).

Конкурсная праца павінна ўключаць у сябе:

  1. Тэкст працы, напісаны галоўным чынам на падставе вусных успамінаў;
  2. Дадаткі (аўдыё- ці відэафайлы інтэрв'ю, апытальнік, анкеты рэспандэнтаў, копіі фотаздымкаў, дакументаў ды інш.).

Вынікі конкурса будуць абвешчаны 15 лістапада 2015 года на сайце праекта "Беларускі архіў вуснай гісторыі".

Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы (галоўны прыз - ноўтбук).

Лепшыя працы будуць апублікаваныя, а іх аўтары запрошаны на навуковую канферэнцыю з удзелам вядомых гісторыкаў, сацыёлагаў, палітолагаў.

Усе ўдзельнікі атрымаюць метадалагічную падтрымку (у т.л. навучанне) ад арганізатараў і неацэнны вопыт палявой працы.

Мы запрашаем прыняць удзел у навучальных семінарах па вуснай гісторыі, прапаноўваем навуковае куратарства (парады пры выбары тэмы і напісанні прац), дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні інтэрв'ю, у тым ліку выездаў у поле і экспедыцый (за кошт арганізатараў конкурса), з забеспячэннем усіх неабходных тэхнічных сродкаў.

Калі ласка, сачыце за абвесткамі і навінамі на нашым сайце: http://www.nashapamiac.org, а таксама глядзіце матэрыялы і метадычныя рэкамендацыі для напісання конкурснай работы ў спецыяльнай рубрыцы конкурса.

Кантакты для сувязі:

  • (+375 44) 5426672, Уладзімір;
  • (+375 29) 3583184, Павел.
  • Электронная паштовая скрыня: [email protected].

Жадаем натхнення і поспехаў!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео