BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Адукацыйны курс "12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці"

21.03.2015
Адукацыйны курс "12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці"
Грамадская кампанія "Грамадзянскасць.BY", пры падтрымцы Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы і ГА "Цэнтр сацыяльных інавацый", запрашае да ўдзелу ў курсе "12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці".

Мэтай курса з'яўляецца павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці ўдзельнікаў у галіне грамадзянскай адукацыі ў актуальным кантэксце, укаранення ідэі актыўнай грамадзянскасці ў існуючыя адукацыйныя праграмы.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, якія працуюць у сферы нефармальнай адукацыі альбо ажыццяўляюць адукацыйную дзейнасць, актывісты грамадскіх арганізацый і ўсе зацікаўленыя ў арганізацыі адукацыйнай дзейнасці па грамадзянскай адукацыі.

Адукацыйны курс "12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці" уключае ў сябе набор з 12 модулей, згрупаваных па трох тэматычных блоках:

  1. Вытокі грамадзянскасці як паняцця ў свеце і Беларусі: 4-5 красавіка 2015 года;
  2. Сістэма, метады і формы грамадзянскай адукацыі і выхавання ў Беларусі: 18-19 красавіка 2015 года;
  3. Сучаснасць і грамадзянская адукацыя ў Беларусі: змест, актары, мэты: 16-17 траўня 2015 года.

Тэмы будуць разгледжаныя на працягу трох семінараў, другой часткай якіх будзе паэтапнае ўвядзенне курса "Сеткавае грамадзянскае дзеянне", які складаецца з трох частак.

Акрамя гэтага, удзельнікі змогуць самастойна арганізаваць для сваіх супольнасцей або мэтавых груп грамадска-культурнцкія мерапрыемствы: адкрытыя дыскусіі, кінапаказы, сустрэчы з уплывовымі асобамі і г.д.

Адбор удзельнікаў курса будзе праходзіць на конкурснай аснове.

Каб прыняць удзел у курсе, неабходна да 22 сакавіка 2015 года запоўніць электронную заяўку.

25 сакавіка 2015 года кандыдаты будуць запрошаныя для ўдзелу ў курсе.

Адукацыйны курс "12 крокаў да сучаснай грамадзянскасці" будзе праходзіць у Мінску.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатара курса Юліі, даслаўшы ліст на адрас электроннай пошты: [email protected] з пазнакай "Адукацыйны курс".

Таксама сачыце за намі ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/Grazdanstvennostby.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео