BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навуковае падарожжа "Гатычны раман Беларусі"

16.03.2015
Навуковае падарожжа "Гатычны раман Беларусі"
29 сакавіка 2015 года Беларускі калегіюм і Лятучы ўнівэрсытэт запрашаюць у чарговае навуковае падарожжа "У пошуках Беларускае праўды" разам з Ірынай Дубянецкай і Сяргеем Харэўскім.

Маршрут падарожжа:

Мінск - Ішкальдзь - Сынкавічы - Зэльва - Ваўкавыск - Гнезна - Мсцібаў - Шылавічы

Ад позняга сярэднявечча гатычныя саборы змушалі еўрапейцаў уздымаць галовы і думкі ўгару, фармавалі не толькі гарадскі ландшафт, але і культурную тоеснасць народаў, што стваралі і сузіралі гэтыя вытанчаныя цуды людскога духу, ведаў і майстэрства. А што ў нас?

Разам з хростам Літвы Ягайлам у Беларусь пранікае гатычны мастацкі і архітэктурны стыль, што неўзабаве апаноўвае цэлым краем. Паўсталі новыя пластычныя ўвасабленні веры. Сярод іншага - з’явілася наноў аб’ёмная скульптура, што стагоддзямі была ў забыцці. А ў мураваным будаўніцтве паўсталі такія ўдалыя і трывалыя канструкцыі, што служаць і дасёння, больш як паўтысячы гадоў! Ва ўсведамленні рамантыкаў на зломе XIX і ХХ стагоддзяў готыка ўвасабляла сабой і суворасць і ўзнёсласць, чысціню форм. Не дзіва, што ў тую эпоху да гатычных матываў звярнуліся з новай сілаю архітэктары і дызайнеры. Раман Беларусі з готыкай расцягнуўся да 1930-х гадоў!

Гатычныя і нэагатычныя шпілі працялі беларускае неба. Трывала ўраслі ў нашую зямлю храмавыя контрафорсы.

Готык непераможаны!
Готык імклівы, вечны!
Келіх лілеі Божае!
Наквець грамнічнай свечкі! -

пісала пра віленскую готыку Наталля Арсеннева. І мы задаемся дасёння пытаннем: няўжо гэтае хараство нашае, беларускае? Бо мы ж звыкліся з пачварамі безстылёвасці, якія запаланілі ўсю краіну цягам ХХ стагоддзя і якія мы навучыліся ўважаць сваімі - настолькі, што плодзім нашчадкаў-пачвар і дагэтуль. Што з намі сталася? Як маглі мы масава знішчаць свае найлепшыя шэдэўры ды незваротна мяняць аблічча сваёй краіны?

Цягам падарожжа, мы будзем даследаваць неацэнныя скарбы, што засталіся нам у спадчыну, і паспрабуем іх асэнсаваць і з імі атаясаміцца. Мы пазнаёмімся з найстарэйшым гатычным храмам Беларусі: касцёлам Святое Тройцы ў Ішкальдзі, з гатычнай царквою-крэпасцю Святога Міхала ў Сынковічах і касцёлам Святога Міхала ў Гнезна. А таксама ўбачым адныя з найлепшых інтэрпрэтацый гатычнае спадчыны: касцёлы Святое Тройцы ў Зэльве, Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве, пабудаваныя паводле праектаў слыннага варшаўскага архітэктара Юзафа Пія Дзэконьскага, а таксама адзін з найбуйнейшых храмаў у нашай краіне - Святое Тройцы ў Шылавічах.

Дабраахвотны ўнёсак: 350 тыс. руб.

Па пытаннях удзелу ў вандроўцы звяртайцеся на адрас электроннай пошты: [email protected].

Сачыце за намі ў суполках:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео