BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Конкурс відэа-інтэрв’ю "Памяць Народа"

07.03.2015
Конкурс відэа-інтэрв’ю "Памяць Народа"
Арганізатары абвешчанага ў студзені бягучага года конкурса "Памяць Народа" пачынаюць выстаўляць атрыманыя відэа-інтэрв'ю. Апошні дзень прыймання відэа - 15 красавіка 2015 года.

Гісторыя - гэта навука, якую вялікі элін Герадот прыдумаў у V ст. да н.э. Гісторыя - гэта ўсё тое, што адбылося з чалавецтвам, дзяржавамі і народамі. Гэта "вялікая" гісторыя. А яшчэ ёсць "маленькая" гісторыя, не гісторыя можа - успамін, аповед пра цікавыя падзеі з уласнага жыцця, што пераказалі нам людзі старэйшага веку. Якая сувязь паміж "вялікім" і "маленькім", паміж салідным падручнікам ды ўспамінам дзеда пра тое, як "за панамі жылося"? Непасрэдная!

Першы з першых, Герадот Галікарнаскі, у якасці асноўных крыніц карыстаўся менавіта з успамінаў і апавяданняў людзей. Пасля яго пройдзе амаль дзве з паловай тысячы гадоў, зменіцца шэраг гістарычных школ і падыходаў, з’явяцца метадалогія, гістарыяграфія, археалогія і дзесяткі дапаможных дысцыплін. І ўжо ў наш час гісторыкі зноў пачнуць ставіцца да ўспамінаў чалавека, як да асноўнай крыніцы ведаў пра мінулае. Напрыканцы ХХ - напачатку ХХІ стст. большасць краін займелі сваіх даследчыкаў, што працуюць з вуснымі ўспамінамі. Гэты гістарычны накірунак назвалі Oral History ("Вусная Гісторыя"), людзей, якія прыгадваюць і апавядаюць - сведкамі часу, а даследчыкаў - вуснымі гісторыкамі.

Гісторыя Беларусі ХХ ст. была вельмі насычана гістарычнымі падзеямі, што непасрэдна адбілася на лёсе ўсяго беларускага народа, на лёсах беларусаў. Менавіта са сваім уласным лёсам знаёміць нас дзед, калі распавядае пра вайну, паноў, "меліярацыю", сваё жыццё пераказвае бабуля, якая "й ткала, й прала, й жыта жала". Вусныя гісторыкі заўважылі, што калі назапашваць і навукова апрацоўваць гэтыя аповеды, паўстае новая гістарычная крыніца - вусны ўспамін. Крыніца ўнікальная, бо спалучае ўспамін аб гістарычных падзеях, з аднаго боку, і думкі, адчуванні ўдзельнікаў гэтых падзеяй - з другога. Таму можна ўпэўнена сказаць: гісторыя сям’і - гісторыя народа!

Дзеля папулярызацыі гэтага накірунку працы з мінулым, "Беларускі архіў вуснай гісторыі" (МГА "Гісторыка") распачынае конкурс відэа-інтэрв’ю "Памяць Народа". Запішыце ўспаміны сваіх старэйшых сваякоў, родных, знаёмых, занатуйце іх мінулае, захавайце іх памяць і веды! 

Умовы конкурса "Памяць Народа"

Дзеля таго, каб прыняць удзел і перамагчы, неабходна зняць успаміны чалавека старэйшага пакалення і даслаць атрыманае відэа-інтэрв’ю арганізатарам конкурса:

1. Конкурс "Памяць Народа" быў анансаваны 15 студзеня 2015 года, таму прымаюцца відэазапісы зробленыя пасля гэтага дня. Апошні дзень прыймання відэа - 15 красавіка 2015 года;

  • З 15 красавіка па 30 красавіка - праца экспертнай групы і галасаванне на канале YouTube "Памяць Народа";
  • 4 траўня - узнагароджанне пераможцаў конкурса.

2. Жорсткія рамкі працягласці відэа адсутнічаюць, але пажадана ўкласціся ў 20-25 хвілін. Мінімальная даўжыня відэа-інтэрв’ю - 4-5 хвілін. Арганізатары конкурса могуць дапамагчы з мантажом відэа, калі, напрыклад, трэба выразаць самы цікавы момант з доўгага відэазапісу.

3. Галоўны крытэрый ацэнкі дасланых відэа - цікавы змест успаміну. Чым даўнейшыя часы апісвае сведка часу, альбо чым унікальней яго ўспаміны, тым болей шанцаў атрымаць галоўную ўзнагароду конкурса. Прапануем здымаць і дасылаць успаміны, якія апісваюць падзеі і лёсы людзей ад любой даўніны да 1991 года ўключна.

4. Узнагароды атрымаюць аўтары трох самых цікавых відэа-інтэрв’ю:

  • 1 месца - відэакамера з флэш-памяццю;
  • 2 месца - сучасны планшэт;
  • 3 месца - набор цікавых кніг.

Першае і трэцяе месца вызначыць экспертная група, якая складаецца з вуснага гісторыка, этнографа і відэа-аператара.

Уладальніка планшэта абярэ галасаванне, якое адбудзецца на канале YouTube "Памяць Народа", праз колькасць падабаек (лайкаў) пад відэа-інтэрв’ю. Пераможа аўтар відэа, пад чыёй працай найбольш падабаек. Колькасць праглядаў відэа і непадабайкі (дзізлайкі) ні якім чынам улічвацца не будуць.

5. Кожнае відэа павінна мець інфармацыю пра запіс, т.зв. "Пашпарт вуснагістарычнага ўспаміну". Гэта звесткі пра галоўнага героя відэа-інтэрв’ю, вашага сведку часу: імя, прозвішча, імя па бацьку, месца і дата нараджэння, месца пражывання падчас узгадваемых падзеяў (калі гэта не згадваецца у інтэрв’ю). Таксама трэба пазначыць дату і месца запісу відэа-інтэрв’ю, імя і прозвішча аўтара відэазапісу, кантактныя звесткі: тэлефон, электронная пошта. "Пашпарт" можа быць дасланы ў прымацаваным тэкставым файле, альбо агучаны падчас відэазапісу.

6. Даслаць відэа можна наступнымі спосабамі:

  • Невялікі відэазапіс можна даслаць на электронную пошту: [email protected];
  • Больш "цяжкія" файлы можна запампаваць на dropmefiles.com, ці любы іншы файлаабменнік, даслаўшы нам спасылку для спампоўвання і неабходную інфармацыю пра запіс;
  • Даслаць кружэлкі з відэазапісам звычайнай поштай на адрас: 220036, Мінск, вул. Карла Лібнэхта, 112, пам. 1/Н (РМГА "СЭТ");
  • Перадаць відэазапіс праз нашых калег ва ўсіх абласных гарадах, каб дамовіцца тэлефануйце: (+375 29) 2423722, (+375 29) 7556885, (+375 44) 7357571.

Для дэманстрацыі таго, як можа выглядаць відэа, якія звесткі павінна ўтрымоўваць і наколькі цікавымі бываюць успаміны людзей старэйшага пакалення "Беларускі архіў вуснай гісторыі" прадстаўляе сваё відэа-інтэрв’ю "Дзета Дзед":

Усе, хто ўпершыню паспрабуе запісаць успаміны людзей сталага веку, напэўна, пачуюць багата цікавага, дзіўнага і нечаканага! Праверана ўсімі вуснымі гісторыкамі ва ўсіх краінах сусвету!

У межах конкурса "Памяць Народа" пачынаем выстаўляць атрыманыя відэа-інтэрв'ю. Удзельнік №1 - Павал Сініла з Мінска:

За актуальнымі навінамі і абвесткамі сачыце на нашых старонках:

Запішыце ўспаміны сваіх родных і блізкіх, дашліце іх нам і перамагайце!

Памятайце, гісторыя вашай сям’і - гісторыя ўсяго беларускага народа!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео