BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Напішы артыкул у беларускую Вікіпедыю - атрымай планшэт

06.03.2015 Таварыства беларускай мовы
Напішы артыкул у беларускую Вікіпедыю - атрымай планшэт
Таварыства беларускай мовы (ТБМ) абвяшчае конкурс артыкулаў у Вікіпедыі на тэму "Гуманітарныя навукі. Персаналіі".

Артыкулы на конкурс можна дасылаць цягам сакавіка, а пераможца атрымае галоўны прыз - планшэт. Іншыя прызы: электронная кніга і флэшка.

Глядзіце ўмовы конкурса артыкулаў у Вікіпедыі

Валоданне гэтым, скажам шчыра, добрым планшэтам, - ужо неблагая нагода ўдзельнічаць у конкурсе артыкулаў.

Але атрымаць планшэт - не галоўная нагода. І гэта - той самы выпадак, калі ўдзел, бадай, важнейшы за перамогу. Сам удзел ужо ёсць перамогай - нашай супольнай перамогай.

Чаму так?

Узгадайма, як часта мы наракаем на тое, як мала прадстаўленая беларуская мова ў інтэрнэт-прасторы (не кажучы ўжо пра паўсядзённы ўжытак): хутчэй мы знойдзем змястоўную старонку пра "гвозди", чым пра "цвікі" (незалежна ад таго, ці хочам мы даведацца пра іх вытворчасць або проста купіць для рамонту ў доме); пра "аиста" будзе больш інфармацыі, чым пра "бусла"; а калі мы ўвядзем у пошуку "Гомель" - ці выпадзе першай старонка на беларускай мове?

Таму мы і ўводзім запыты ў пошукавікі па-руску, нават калі з радасцю б скарысталіся роднай мовай.

Звернем увагу таксама на адукацыю ды аб’ём навуковых тэкстаў па-беларуску: ад школьных падручнікаў да грунтоўных спецыялізаваных прац. Ці шмат знойдзем інфармацыі па-беларуску?

А на тое, наколькі нераспрацаваная сучасная навуковая тэрміналогія на беларускай мове, не паскардзіўся толькі лянівы. Можа, многія выкладчыкі не супраць перайсці на выкладанне па-беларуску, але іх стрымлівае менавіта адсутнась шырока ўжыванай ды агульнапрынятай тэрміналогіі.

І хто мае моц гэта паправіць? Кожны з нас.

Кожны з нас ёсць спецыялістам у сваёй прафесіі. Кожны мае нейкае захапленне: ад вырошчвання хатніх раслін да парашутнага спорту, пра якое, пэўна, можа з імпэтам распавядаць не адну гадзіну.

І кожны з нас проста абавязаны напісаць артыкул у Вікіпедыю!

Навошта? Каб па-беларуску можна было знайсці ўсё! Ну і, вядома, каб атрымаць планшэт.

Каб навуковыя артыкулы беларускай Вікіпедыі можна было выкарыстоўваць замест падручнікаў - не толькі школьных, але і ўніверсітэтскіх. І гэта - не перабольшванне: такая практыка ўжо замацавалася ў некаторых краінах.

Прадбачым першае пытанне: "А што рабіць, калі я не ўмею пісаць артыкулы ў Вікіпедыю?"

Адказ на яго можа быць толькі адзін: вучыцеся! Гэта проста. Не нашмат складаней, чым адмініць сайт ці посціць нешта ў сацыяльных сетках. Вам у дапамогу - даведка Вікіпедыі. Таксама вы ў любы момант можаце звярнуцца па параду да арганізатараў.

Калі ўзнікне такая патрэба - ТБМ арганізуе навучальны занятак; галоўнае - паведаміце нам аб гэтым (пакіньце каментарый на сайце ТБМ, напішыце на электронную скрыню ТБМ: [email protected], дашліце паведамленне ў суполкі Таварыства ў сацыяльных сетках).

Таксама ў дапамогу вам ад Лятучага ўніверсітэта курс Марка Бернштэйна па рэдагаванні Вікіпедыі.

Гэты конкурс прысвечаны артыкулам на тэму гуманітарных навук і іх дзеячоў. Але гэта толькі першы конкурс. Абяцаем, што наступным разам праявіць сябе змогуць не толькі лірыкі, але і фізікі; не толькі гуманітарыі, але і цехнары. І, вядома, знаўцы натуральных навук. А ўжо ТБМ парупіцца пра тое, каб пераможцы атрымалі годныя прызы.

Дык стварайма беларускамоўную прастору разам!

Артыкулы можна будзе дасылаць на конкурс цягам сакавіка 2015 года. Яшчэ раз даем спасылку на ўмовы конкурсу ў Вікіпедыі. І зычым вам атрымаць галоўны прыз!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео