BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праграма "Грамадскі аўдыт" для некамерцыйных арганізацый

01.03.2015
Праграма "Грамадскі аўдыт" для некамерцыйных арганізацый
Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый і Цэнтр прававой трансфармацыі абвяшчаюць другі раунд праграмы "Грамадскі аўдыт" для некамерцыйных арганізацый (НКА).

У межах праграмы беларускія НКА атрымаюць усебаковую ацэнку адпаведнасці іх дзейнасці патрабаванням заканадаўства, якая будзе ўключаць у сабе:

1. Аўдытарскую праверку ў адпаведнасці з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці з боку атэставанага беларускага аўдытара з выдачай аўдытарскага заключэння ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб аўдытарскай дзейнасці";

2. Ацэнку дакументаў і дзейнасці арганізацыі, а таксама кансультацыi з боку прафесійных юрыстаў. У часе ацэнкі арганізацыі атрымаюць рэкамендацыі па вядзенні справаводства, у тым ліку кадравага.

Мяркуецца, што агульны час ацэнкі прадастаўленых арганізацыямі-ўдзельнікамі праграмы матэрыялаў зойме ад 1 да 3 тыдняў. Арганізацыям, якія скарыстаюцца праграмай "Грамадскі аўдыт", будуць прадстаўленыя далейшыя кансультацыі па выпраўленні знойдзеных у часе праграмы недахопаў і прывядзенні дзейнасці ў адпаведнасць з заканадаўствам.

Зарэгістраваныя ў Беларусі НКА (грамадскія аб’яднанні розных статусаў, установы і фонды) запрашаюцца дасылаць запоўненыя па форме заяўкі на ўдзел у праграме "Грамадскі аўдыт" на адрас электроннай пошты: [email protected] да 15 сакавіка 2015 года (у тэме ліста просім пазначаць AUDYT і назву арганізацыі на беларускай альбо рускай мовах). Заяўкі прымаюцца толькі ад імя кіраўніка арганізацыі.

Арганізацыі будуць уключаныя ў праграму "Грамадскі аўдыт" на падставе конкурснага адбору, праведзенага на падставе паўнаты прадстаўленых заявак і наяўных магчымасцей для правядзення праверкі дзейнасці найбольшай колькасці арганізацый.

Пра вынікі конкурснага адбору будзе паведамлена да 31 сакавіка 2015 года. Арганізацыям, якія будуць уключаныя ў праграму "Грамадскі аўдыт", будзе прапанаваны магчымы час правядзення ацэнкі ў перыяд з красавіка па верасень 2015 года.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео