BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзе, калі і як пазбавіцца ад стэрэатыпаў "па-беларуску"?

13.02.2015
Дзе, калі і як пазбавіцца ад стэрэатыпаў "па-беларуску"?
"Я лічу, што індывідуальнасць кожнага чалавека пераўзыходзіць усялякія катэгорыі і агульныя меркаванні", - Харукі Муракамі.

І, сапраўды, кожны з нас сутыкаецца з тым, што яго падводзяць пад нейкую агульную катэгорыю: размаўляеш па-беларуску - апазіцыянер, дзяўчынка-бландынка - дурная, усе цемнаскурыя - прыхалі з Афрыкі, а ўсе музыкі - наркаманы і г.д. Такія "цэтлікі" можна наляпіць на кожнага даволі проста. Звычайна грамадства гэтым і займаецца. Але ж ці сапраўды гэты чалавек менавіта такі? Ці сапраўды бландынка не можа быць кіраўніком будаўнічай фірмы, а беларускамоўны працаваць у гарвыканкаме?

Мы лічым, што людзі больш, чым стэрэатыпы, і прапаноўваем вам таксама ў гэтым пераканацца. Далёка не першая па ліку, затое першая ў гэтам годзе ў Мінску ўжо знаёмая вам "Жывая бібліятэка" адчыніць свае дзверы 1 сакавіка 2015 года.

"Бібліятэка" будзе прымеркавана да Міжнароднага Дня роднай мовы (21 лютага), таму ў першы дзень вясны ва ўтульнай атмасферы бара "ДК" мы прапануем вам не толькі пазбавіцца ад некаторых стэрэатыпаў, але і паразмаўляць па-беларуску.

"Жывая бібліятэка" - гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых вам "кніг" выступаюць жывыя людзі з уласнымі гісторыямі, якія гатовы адказваць на пытанні. Працуе "Жывая бібліятэка" гэтак жа, як і звычайная: "чытачы" прыходзяць, запаўняюць "бібліятэчную картку", выбіраюць "кнігу" і чытаюць яе на працягу пэўнага часу.

"Жывая бібліятэка" можа быць карысная вам, калі вы хочаце:

  • абмеркаваць стэрэатыпы і пазбавіцца ад забабонаў у адносінах да іншых людзей;
  • задаць пытанні людзям-прадстаўнікам пэўных сацыяльных груп або прафесій, даведацца аб іх жыццёвым досведзе, пачуццях і праблемах у грамадстве;
  • лепш зразумець членаў вашай сям'і, сяброў, калег па працы, з якімі вас падзяляюць якія-небудзь адрозненні.

"Жывая бібліятэка" ў Мінску будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library. "Студэнцкая Рада" падтрымлівае сувязь з дацкай арганізацыяй Stop the Violence і афіцыйна прадстаўляе праект у Беларусі, а дапамагае ў арганізацыі "Жывых бібліятэк" праект АБФ.

Мерапрыемства "Жывой бібліятэка" будзе праходзіць 1 сакавіка 2015 года, з 13.00 да 18.00, у бары "ДК" (Мінск, вул. Талбухіна, 4, 3-і паверх, сіняя дзверы ў гарошак).

Хочаце ведаць, каго можна будзе "пачытаць"? Сачыце за навінамі ў нашых суполках Укантакце і Фэйсбуку. За тыдзень да мерапрыемства будзе магчымасць папярэдне зарэгістравацца праз адмысловую форму на дакладны час на "чытанне кніг".

Акрамя таго, для гэтай і наступных "Жывых бібліятэк" мы шукаем "кнігі", якія хочуць і гатовыя падзяліцца сваім досведам, адчуваюць на сабе дзеянне стэрэатыпаў і хочуць гэтыя стэрэатыпы разбурыць. Калі вы лічыце, што гэта пра вас ці пра вашых знаёмых, то пішыце нам на адрас электроннай пошты: [email protected] або ў Укантакце ці Фэйсбуку.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео