BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Канферэнцыя ЕГУ: "Еўропа-2015. Эфект перабудовы: рэжымы і рызыкі шматгалосых ведаў"

12.02.2015
Канферэнцыя ЕГУ: "Еўропа-2015. Эфект перабудовы: рэжымы і рызыкі шматгалосых ведаў"
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае студэнтаў бакалаўрыята і магістратуры ўзяць удзел у міжнароднай студэнцкай канферэнцыі, якая пройдзе 15-16 траўня 2015 года ў Вільні.

У 2015 годзе спаўняецца 30 гадоў ад пачатку пераўтварэнняў, якія атрымалі назву "перабудовы", чвэрць стагоддзя незалежнасці Літвы і 10 гадоў існавання ЕГУ ў Вільні. Арганізатары штогадовай студэнцкай канферэнцыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта выкарыстоўваюць гэты патройны юбілей, каб запрасіць студэнтаў бакалаўрыята і магістратуры, якія спецыялізуюцца ў самых розных галінах сацыяльных і гуманітарных навук, да міждысцыплінарнай размовы пра перабудову і яе эфекты, прачытаныя вельмі шырока.

У самой "перабудове" мы прапануем убачыць не толькі канкрэтна-гістарычную падзею, якая радыкальна змяніла палітычны і дыскурсіўны ландшафты сучаснасці, але і магутны канцэптуальны рэсурс для міждысцыплінарнай працы са зменамі, што ўносяцца ў сацыяльныя канструкцыі і практыкі ва ўмовах распаду аднаго сімвалічнага парадку і фармавання шматлікіх.

З гэтай перспектывы прапануем абмеркаваць, як трансфармуюцца веды пад уздзеяннем новых тэхналогій (камунікатыўных, культурных, навуковых), як рэжымы шматгалосся дасведчаных звязаныя з дэмакратызацыяй традыцыйных інстытутаў (адукацыі, рэлігіі, права), як паліфанія рэалізуецца праз прастору (публічную, гарадскую, віртуальную) і ў якой ступені новыя парадкі вытворчасці дэцэнтраваных ведаў дазваляюць артыкуляваць вопыт разнастайных сацыяльных груп, у тым ліку маргінальных. Кажучы аб эфектах "перабудовы", мы запрашаем да размовы пра старую/новую рыторыку ды інтэлектуальныя афекты, змену статуса тэорыі ды эканомікі ведаў, цэнтрабежнасць ды рыгіднасць, сляды і раны, акадэмічнае ўяўленне ды супраціў, лаяльнасць і дыскурсіўныя супольнасці, новыя інстытуцыялізацыі і дэфармаваныя сеткі, медыйныя інтэрвенцыі ды візуалізацыі, інтэрпрэтатыўныя рамкі ды фонавыя практыкі, палітыкі і тэхналогіі, заангажаваныя ў стварэнне і падтрыманне актуальнага шматгалосся.

Праз трыццаць - дваццаць пяць - дзесяць гадоў тыя светы, што былі перабудаваныя і перабудоўваюцца, не выглядаюць прасцейшымі. Разважаючы пра гэтае ўскладненне, мы прапануем зважаць не толькі на рэжымы і здабыткі, але і на рызыкі дэцэнтрацыі і шматгалосся, у тым ліку і на расчараванне рэфарматараў і палітычную апатыю грамадзян, геапалітычную нестабільнасць і недавер да тэорыі, войны памяці і новы ледавіковы перыяд.

Канферэнцыя адбудзецца 15-16 траўня 2015 года ў Вільні. Месца правядзення канферэнцыі: навучальны корпус Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (вул. Валакупю, 5, Вільня, Літва).

Удзельнікі канферэнцыі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з работай магістарскіх і бакалаўрскіх акадэмічных праграм ЕГУ.

Працоўныя мовы канферэнцыі: англійская, беларусская і руская.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна да 15 сакавіка 2015 года запоўніць і падаць анлайн-заяўку. Удзел у канферэнцыі - бясплатны (без рэгістрацыйнага ўнёску), але на падставе конкурса (будзе зроблены адбор заявак). Вынікі конкурснага адбору будуць паведамленыя не пазней за 2 красавіка 2015 года.

У межах працы канферэнцыі плануецца правесці наступныя секцыі:

  • Сучасная сацыяльная тэорыя: перспектывы ў сітуацыі канцэптуальнага шматгалосся;
  • Гісторыя на зломе эпох: выклікі мінулага/разнастайнасць будучыні;
  • Гендэрны паварот у сацыяльных навуках: інакшыя даследчыя стратэгіі і формы асэнсавання сацыяльнасці;
  • Перабудоўваючы веды: вялікія дадзеныя, аналітычныя платформы, візуалізацыя ды іншыя выклікі лічбавай гуманітарыстыкі;
  • Папулярызацыя ўрбанізму і новыя прафесійныя ідэнтычнасці;
  • "Перабудова" і дызайн: ці была перабудова ў дызайне?
  • Працэсы "перабудовы" палітычных і эканамічных адносін у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Балтыі;
  • Месца гістарычнай спадчыны Вялікага княства Літоўскага ў сучаснай Усходняй Еўропе;
  • Вынікі рэфармавання публічнага адміністравання і новыя выклікі для эфектыўнай рэалізацыі публічнай палітыкі ў краінах ЦУЕ-рэгіёна і Балтыі;
  • Перспектывы развіцця прыватнага права ў Еўрапейскім Саюзе і СНД;
  • Канстытуцыяналізм і прававыя інструменты абароны правоў чалавека ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы;
  • Права на забыццё: сацыяльна-прававыя практыкі і механізмы канструявання постсавецкага разрыву;
  • Рэлігія і працэсы мадэрнізацыі ва Усходняй Еўропе;
  • Практычная псіхалогія ў постсавецкім рэгіёне: асаблівасці генеалогіі і перспектывы развіцця;
  • Рэжымы працы са спадчынай: змена парадыгм;
  • Сацыяльныя выклікі сучасных біятэхналогій;
  • Навука і тэхніка ± светлая будучыня;
  • Мастацтва да і пасля "перабудовы";
  • Медыякультура: тэхналагічная і сацыяльная перабудова;
  • Кінематограф у кантэксце лічбавай культуры: тэхналогіі, эстэтыка і новыя рэцэптыўныя практыкі;
  • Новы погляд: гледжанне як культурная тэхналогія;
  • Савецкі праект паміж будоўляй і "перабудовай".

Падрабязныя апісанні кожнай секцыі вы можаце знайсці па спасылцы.

Візавая падтрымка

Студэнты, якім неабходная візавая падтрымка, павінны ў заяўцы пазначыць пашпартныя звесткі для атрымання віз. Віза выдаецца бясплатна.

Жытло

На перыяд правядзення канферэнцыі (15-16 траўня 2015 года) усім удзельнікам прадастаўляецца жытло (бясплатна).

Кантакты

Кантактны адрас электроннай пошты: [email protected]. За абнаўленнямі сачыце на старонцы канферэнцыі, а таксама на старонках ЕГУ ў сацыяльных сетках.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео