BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навуковае падарожжа па "краю выгнанцаў"

05.02.2015
Навуковае падарожжа па "краю выгнанцаў"
22 лютага 2015 года ўсе жадаючыя запрашаюцца ў чарговую сяброўскую вандроўку ў пошуках Беларускае праўды.

Гэтым разам мы наведваем Баранавіччыну - край, наўпрост знітаваны з лёсам паўстанцаў Касцюшкі і Каліноўскага, з лёсамі Яна Чачота і Паўлюка Барыма...

Маршрут падарожжа:

Мінск - Крашын - Баранавічы - Новая Мыш - Сталавічы

Вядоўцамі выступяць гісторык мастацтва, літаратар, выкладчык, мастак Сяргей Харэўскі і беларускі філосаф і тэолаг, доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі Ірына Дубянецкая.

Беларусь з пачаткам анексіі Расійскай імперыяй сталася краем, з якога былі выгананыя сотні тысяч людзей - прыгоннымі сялянамі-беларусамі расійскія памешчыкі засялялі бязлюдныя абшары ад Крыма да Сібіры, а патрыёты-інтэлігенты выпраўляліся на чужыну ў кайданах. Тысячы беларусаў вымушаны былі пакінуць родны край, ратуючыся ад пераследу, каб рассеяцца па свеце.

Мы, вандруючы па Барнавіччыне, будзем гаварыць пра лёсы ваяроў, паплечнікаў Касцюшкі і Каліноўскага, пра лёсы Яна Чачота і Паўлюка Багрыма. Мы пабачым унікальнае ўбранне касцёлу ў Новай Мышы, што аказалася там, у выніку выгнання сёстраў-бенедыкцінак з Нясвіжа, куды яшчэ раней, яны былі выгнаныя са Смаленска...

Мы наведаем Пакроўскі сабор у Баранавічах, каб убачыць мазаікі і абразы, што аказаліся там у выніку вывазу іх у міжваенны час з Варшавы. А што яшчэ дзеілася там у міжваенны час?

А таксама наведаем храм у Сталавічах, што быў пабудаваны як капліца Мальтыйскага ордэна, пасля належала ўніятам, а затым - рускай царкве...

Што з усяго гэтага застаецца назаўжды толькі нашым? Як ствараецца наша новая ідэнтычнасць і якія праблемы паўстаюць на гэтым шляху? Хто мы самі, у краі выгнанцаў?

Дабраахвотны ўнёсак: 340 тыс. рублёў.

Даведкі па нумары тэлефона: +375 29 1802838 ці праз адрас электроннай пошты: [email protected] (Святлана).

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео