BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Абвешчана дата правядзення Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў 2015 годзе

12.01.2015 icbs.palityka.org
Абвешчана дата правядзення Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў 2015 годзе
V Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца 2-4 кастрычніка 2015 года ў Коўна (Літва).

Традыцыйна на найбуйнейшую беларускую акадэмічную падзею года збяруцца каля 400 навукоўцаў і экспертаў з Беларусі і замежжа, чакаюцца дыскусіі і прэзентацыі, а таксама адбудзецца наданне чарговай Прэміі за найлепшую навуковую публікацыю ў 2013-2014 гадах.

Заяўкі на арганізацыю панэлей і секцый у межах V Кангрэса прымаюцца да 15 сакавіка 2015 года.

Кнігі і артыкулы можна намінаваць на Прэмію да 15 красавіка 2015 года.

І, нарэшце, індывідуальныя заяўкі для ўдзелу ў V Кангрэсе можна будзе падаваць да 18 траўня 2015 года.

Збор заявак на стварэнне секцый (панэлей)

Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне секцый (панэлей) у межах V Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.

Секцыі (панэлі) могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін ці даследчых накірункаў. Пры падачы матэрыялаў Арганізацыйны камітэт не ставіць дакладных тэматычных ці дысцыплінарных абмежаванняў, пакідаючы магчымасць прадстаўнікам акадэмічнай і экспертнай супольнасці самастойна артыкуляваць свае прыярытэты і зацікаўленасці.

Секцыі (панэлі) могуць быць дысцыплінарнымі, тэматычнымі ці вузкаспецыялізаванымі. Таксама прымаюцца заяўкі на арганізацыю секцый для разгляду актуальных грамадскіх пытанняў, арганізацыю круглых сталоў, майстар-класаў, прэзентацый і г.д.

Фарміраванне секцый і панелей праз адкрыты збор прапаноў дазваляе Міжнароднаму Кангрэсу даследчыкаў Беларусі адпавядаць чаканням і патрэбам акадэмічнай і экспертнай супольнасці.

Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідэраў прыняць удзел у вызначэнні тэматычных прыярытэтаў наступнага Кангрэса.

Заяўка можа быць як калектыўнай, так і індывідуальнай. Заяўнікамі таксама могуць выступаць зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі.

Для падачы заяўкі неабходна да 15 сакавіка 2015 года запоўніць анлайн-форму.

Глядзіце прыклады назваў секцый, панэлей, круглых сталоў і г.д. у праграмах Кангрэса 2012, 2013 і 2014 годоў.

Дадатковыя пытанні можна задаць, напісаўшы на адрас электроннай пошты Кангрэса: [email protected].

Збор намінацый для Прэміі

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе пра збор намінацый для Прэміі за найлепшую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, якія былі надрукаваныя ў 2013-2014 гадах.

Прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні ў сацыяльных і гуманітарных навуках на працягу года, заахвочваць навуковую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.

Аўтары і прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці заклікаюцца зрабіць намінацыю значных вынікаў навуковай дзейнасці і, такім чынам, паспрыяць іх папулярызацыі і ўзнагароджванню аўтараў за навуковыя дасягненні.

Прапановы можна падаць на адрас электроннай пошты: [email protected] да 15 красавіка 2015 года. Дэталёвае апісанне правіл і патрабаванняў глядзіце тут.

Урачыстае наданне Прэміі адбудзецца на V Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 2-4 кастрычніка 2015 года.

Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:

  1. Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія;
  2. Гуманітарныя навукі: філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства;
  3. Гісторыя.

Публікацыі па праву і эканоміцы прымаюцца да разгляду толькі ў тым выпадку, калі яны маюць міждысцыплінарны характар, а таксама закранаюць праблематыку асноўных сацыяльных і гуманітарных дысцыплін.

З мінулага года праводзіцца асобны конкурс для манаграфій і артыкулаў.

З 2014 года Прэмія па гуманітарных навуках аб’ядналася з Прэміяй імя Зоры Кіпель, якая надавалася Паўночнаамерыканскай асацыяцыяй даследчыкаў Беларусі.

Вылучаць на Прэмію можна як уласныя публікацыі, так і публікацыі іншых людзей.

Працэдура:

Рашэнне пра наданне Прэміі прымаецца на аснове заключэння экспертных рад, якая складаецца з прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці Беларусі і іншых краін.

Для разгляду прымаюцца працы, якія былі надрукаваныя ў 2014 годзе, а таксама надрукаваныя ў 2013 годзе, калі гэтыя працы не былі намінаванымі падчас папярэдняга конкурса.

Асноўныя патрабаванні:

Тэкст памерам не менш за 20 тысяч знакаў (навуковы артыкул, манаграфія, іншая акадэмічная форма прэзентацыі вынікаў даследаванняў), напісаны адным, двума ці некалькімі аўтарамі (у выпадку калектыва аўтараў праца мусіць быць пад навуковай рэдакцыяй аднаго чалавека).

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на адрас электроннай пошты Кангрэса: [email protected].

Уся дадатковая тэхнічная інфармацыя з’явіцца ў бліжэйшы час на сайце Кангрэса. Сачыце за навінамі!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео