BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча "Найноўшая гісторыя ў асобах" у Вільні

11.01.2015
Прэзентацыя кнігі Аляксандра Тамковіча "Найноўшая гісторыя ў асобах" у Вільні
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава запрашае на прэзентацыю кнігі беларускага журналіста Аляксандра Тамковіча "Найноўшая гісторыя ў асобах".

Кніга апавядае пра найбольш выбітных, на думку аўтара, людзей сучаснай Беларусі, значную частку з якіх складаюць правааабаронцы.

Прэзентацыя пройдзе 14 студзеня 2015 года ў Вільні ў Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава (вул. Латака, 3). Пачатак у 15.00.

У кнізе змешчаныя 70 нарысаў і 60 фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць розныя перыяды жыцця герояў. "Па сутнасці, "Найноўшая гісторыя ў асобах" - гэта літаратурна-разгорнуты варыянт даведніка "Хто ёсць хто", што дазваляе з дапамогай адной кнігі атрымаць амаль поўнае ўяўленне пра палітычны (апазіцыйны) ландшафт Беларусі", - так апісвае кнігу яе аўтар Аляксандр Тамковіч.

Аляксандр Тамковіч - журналіст, аўтар шэрагу кніг пра значныя палітычныя падзеі Беларусі ды іх уплыў на лёсы людзей - палітвязняў, грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў. Кніга "Найноўшая гісторыя ў асобах" мае два выдавецкіх варыянты: беларускі і англійскі, аднак падчас мерапрыемства для замежнай аўдыторыі будзе прадстаўлены англамоўны варыянт. Фотаздымкі з кнігі будуць прадстаўленыя ў межах мультымедыйнай прэзентацыі.

Разам з аўтарам на прэзентацыі будуць прысутнічаць і героі кнігі: кіраўнік Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі ды сябра Рады ПЦ "Вясня" і прэзідэнт Беларускага ДПЧ Таццяна Рэвяка.

Калі ласка, пацвердзіце свой удзел у прэзентацыі да 13 студзеня 2015 года (уключна) па адрасе электроннай пошты: [email protected]. Адказы на пытанні можна атрымаць па тэлефонным нумары: +370 5 212 77 03.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео