BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навуковае падарожжа з Ірынай Дубянецкай з цыкла "Вера Беларусі": Вандроўка другая, дзядоўская

17.10.2014
Навуковае падарожжа з Ірынай Дубянецкай з цыкла "Вера Беларусі": Вандроўка другая, дзядоўская
Фота zmicer.com
Лятучы ўніверсітэт і Беларускі калегіюм запрашаюць 2 лістапада 2014 года ў навуковае падарожжа з Ірынай Дубянецкай.

На пачатку лістапада адзначаецца адно з самых дзіўных і насычаных рытуаламі свят у традыцыі многіх народаў. У нас яно завецца "Дзяды". Калісьці гэтым часам людзі імаверна пазначалі пачатак новага каляндарнага года. Але гэта не быў хранаметрычна дакладны пераход ад аднога цыкла да іншага. Тут, хутчэй, адзін цыкл паступова завяршаўся, а новы паступова пачынаўся, і абое прысутнічалі адначасова, перамешваючы часавыя і прасторавыя вымярэнні. Мінулага ўжо няма, а будучага яшчэ няма. Праз гэты зазор праточваюцца і зблытваюцца святло і цемра, свет бачны і свет нябачны, свет жывых і свет дзядоў, людзей і несмяротных духаў, праведнікаў і грэшнікаў. Таму задачаю людзей ёсць расставіць усё па месцах, каб сусветны лад не парушыўся і сувязі паміж фізічным і метафізічным узнавіліся з карысцю для жывых.

У гэтым незвычайным часе мы едзем уздоўж сакральнай беларускай ракі Вяйлі-Вяллі-Вялеі даследаваць тутэйшыя ўяўленні, звязаныя з жыццём і смерцю - хоць трошкі. Ад неакультаў разгубленага часу ў глыбіню стагоддзяў да традыцыйных рэлігійных традыцый і да пракаветных касмалагачных ведаў - праз легенды, якія іх сказілі, але і сказалі.

Мы зможам зазірнуць у абедзве бездані дзядоўскага часу:

  • адведаем дзве крыніцы: адну - з вышыняў, адну - з прадоння;
  • два магільнікі: адзін - трагічны, адзін - артыстычны;
  • два каменныя крыжы (аднога з якіх няма);
  • два касцёлы (адзін знутры);
  • дзве царквы (адна знутры);
  • тры камяні: звон, дом і вол;
  • два возеры: адно - праўдзівае, хаця і адсутнае, другое - непраўдзівае, хаця і прысутнае;
  • і адну вялікую раку.

Даследуем пункты памяці паўстанцаў і вынішчэння памяці пра паўстанцаў:

  • месцы ўшанавання змагароў з царызмам і ўшанавання цара-бацюшкі;
  • помнікі партызанам і партызанскім ахвярам;
  • помнікі змагарам з савецкай навалаю і змагарам за Савецкую Радзіму...

Мы таксама даведаемся, як Беларусь ратуе чалавецтва ад сусветнае паводкі, што адбываецца з людскімі лёсамі на сутыку розных вер і як культывацыя бязвер’я ўплывае на калектыўную памяць беларусаў.

Наш шлях будзе пралягаць праз Лагойск, Альковічы, Кабылле, Крайск, Кастыкі, Камена, Сцешыцы, Касцяневічы, Касуту, Куранец, Любань, Кузьмічы.

Дабраахвотны ўнёсак: 330 тыс. рублёў.

Даведкі і запіс па нумары тэлефона: (+375 29) 1802838 (Святлана). Увага! Ад 23 кастрычніка - запіс толькі па адрасе электроннай пошты: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео