BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Усебеларускі тур "Правоў чалавека "на пальцах": 25 кастрычніка - мерапрыемства ў Віцебску

14.10.2014
Усебеларускі тур "Правоў чалавека "на пальцах": 25 кастрычніка - мерапрыемства ў Віцебску
25 кастрычніка 2014 года ў Віцебску пройдзе семінар пра міжнародную салідарнасць, правы чалавека і грамадзянскі кантроль.

Ці патрэбна міжнародная салідарнасць з Зімбабвэ? Ці існуюць праваабаронцы ў Манголіі? Здаецца, гэта далёка і не важна?

Але парушэнні правоў чалавека, дзе б яны ні адбываліся, тычацца кожнага. Сачыць за імі і змяняць свет да лепшага можна з дапамогай міжнароднай салідарнасці.

Для жадаючых разабрацца, што такое міжнародная салідарнасць і як садзейнічаць яе развіццю, якія існуюць дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў і што такое гуманітарны антыфашызм, запрашаем на семінар 25 кастрычніка ў Віцебску!

Пра што праграма?

Адукацыйны семінар праходзіць цягам дня і падзелены на блокі. Вы можаце абраць, у якіх з іх прымеце ўдзел (удзел ва ўсіх блоках не з'яўляецца абавязковым, але пажаданы для найлепшага засваення інфармацыі).

"Правы чалавека "на пальцах" (абавязковы блок, але калі вы ўжо прымалі ў ім удзел, калі ласка, адзначце гэта пры запаўненні анкеты) - даступна і проста будуць разгледжаны 5 тэзісаў, якія з'яўляюцца асноватворнымі ў Міжнароднай школе правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў. У блоку будуць разгледжаны паняцце грамадскай праблемы і грамадскага інтарэсу, чым можна кіравацца для вырашэння праблем свайго горада, рэгіёна і нават краіны. Таксама гаворка пойдзе аб розных стратэгіях і тактыках для дасягнення пастаўленых мэт.

Грамадзянскі кантроль. Што сабой уяўляе праваабарончае назіранне і навошта яно, асноўныя прынцыпы, хто такія назіральнікі, расповед пра назіранне на судовых працэсах, масавых мерапрыемствах не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах.

Гуманітарны антыфашызм (Human Integrity). Падчас блока можна будзе пагаварыць пра тое, што такое сучасны фашызм і фашызоідныя тэндэнцыі, што можа ім супрацьстаяць у сучасным свеце і як кожны можа працаваць з сабой, каб фашызму ў свеце было менш. Тут жа будзем абмяркоўваць, што такое талерантнасць і ці заўсёды талерантныя паводзіны з'яўляюцца адказам на сучасныя выклікі.

Прагляд фільма ("Убить дракона") і дыскусія пра тое, хто такія цмокі, што з імі рабіць і як прыняць ўнутраных цмокаў.

Каго мы чакаем?

Да ўдзелу запрашаюцца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе жадаючыя незалежна ад узросту, сацыяльнага стану, веравызнання і г.д.

Дзе і калі?

Семінар адбудзецца ў Віцебску 25 кастрычніка (субота) з 10.00 да 21.00. Дакладнае месца правядзення будзе паведамленае адабраным удзельнікам. Вядучыя праграмы - маладыя беларускія праваабаронцы.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Апошні тэрмін падачы заявак - 21 кастрычніка (уключна).

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

"Правы чалавека "на пальцах" - сталая навучальная праграма па правах чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі. Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

Па ўсіх пытаннях пішыце на адрас электроннай пошты: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео