BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Семінар-кансультацыя па рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый у Магілёве

09.10.2014
Семінар-кансультацыя па рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый у Магілёве
Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый запрашаюць на семінар-кансультацыю "Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый".

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных груп з Магілёва і Магілёўскай вобласці, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадскага аб’яднання альбо іншай некамерцыйнай арганізацыі.

Семінар-кансультацыя адбудзецца 18 кастрычніка 2014 года ў Магілёве ў Грамадскім цэнтры "Кола" (зав. Чкалава, 16), пачатак а 12-й гадзіне.

Падчас семінара будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый ды іх адрозненні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі, згодна з актуальным заканадаўствам. Адмысловая ўвага будзе нададзена тым зменам, якія адбыліся ў парадку стварэння грамадскіх аб’яднанняў праз уступленне ў сілу ў лютым 2014 года паправак да Закону "Аб грамадскіх аб’яднаннях", а таксама змяненням у прававым рэгуляванні ўзгаднення назваў некамерцыйных арганізацый.

Удзельнікам будзе прадстаўлена інфармацыя адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, устаноў і фондаў, а таксама дадзеныя індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакументаў. Удзельнікі семінара будуць мець магчымасць у далейшым атрымаць кансультацыі па падрыхтоўцы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый ды па іншых прававых пытаннях.

Трэнерамі на семінары будуць дасведчаныя юрысты ў галіне беларускага некамерцыйнага права: дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыі Вольга Смалянка, юрыстконсульт Асамблеі НДА Юрый Чавусаў ды іншыя эксперты.

Арганізатары семінара будуць радыя вітаць на мерапрыемстве не больш за аднаго прадстаўніка ад кожнай з ініцыятыўных груп, што маюць намер рэгістраваць некамерцыйную арганізацыю.

Каб падаць заяўку на ўдзел у семінары, трэба запоўніць электронную анкету ўдзельніка, якая знаходзіцца па спасылцы. Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у семінары-кансультацыі: 15 кастрычніка 2014 года.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео