BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ГА "БАЖ" запрашае на прэзентацыю кнігі "Каму патрэбна смяротнае пакаранне"

02.10.2014
ГА "БАЖ" запрашае на прэзентацыю кнігі "Каму патрэбна смяротнае пакаранне"
Кніга выдадзена ў межах праекта за адмену смяротнага пакарання "Таму што мы людзі!", які пры падтрымцы ЕС рэалізуе міжнародная арганізацыя Penal Reform Internetional і шэраг беларускіх аб'яднанняў.

Кніга ўяўляе сабой зборнік матэрыялаў і гісторый, а таксама ўключае статыстычную інфармацыю адносна прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і перспектыў яе адмены.

Прэзентацыя адбудзецца 9 кастрычніка, у чацвер, напярэдадні Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання ў офісе ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" (Мінск, вул. Камсамольская, 7, офіс 32; уваход у офісны будынак праз цэнтр прыгажосці "Body Jazz"). Пачатак у 18:00.

"Усе аргументы "за" ці "супраць" смяротнага пакарання павінны засноўвацца на ўсведамленні складанасці і неадназначнасці гэтай праблемы. Пра гэта, уласна кажучы, гэтая кніга. Кожны з нас мае сваё меркаванне па гэтым няпростым пытанні. Хтосьці абапіраецца на палітычныя, рэлігійныя погляды, меркаванне вядомых філосафаў і мысляроў, хтосьці - на свой досвед, а хтосьці абыякава ідзе за меркаваннем большасці.

Стаўленне да яго стала мяжой, якая падзяляе прыхільнікаў і супернікаў смяротнага пакарання на два лагеры па светапоглядных і ідэалагічных пазіцыях. Таму, выказваючыся за смяротнае пакаранне ці супраць яго, мы характарызуем не толькі праблему, але і ўласную асобу", - гаворыцца у прадмове да кнігі, укладальнікам якой выступіў Валерый Філіпаў.

Валерый Філіпаў - адзін з першых праваабаронцаў, якія пачалі займацца праблемай адмены смяротнага пакарання ў Беларусі. Пад рэдакцыяй Філіпава выйшлі ўжо тры выданні, прысвечаныя праву на жыццё.

Дадатковая інфармацыя па нумарах тэлефона:

  • (+375 29) 3440310 (аўтар);
  • (+375 29) 1267098 (офіс ГА "БАЖ").
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео