BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Выстава старажытных геаграфічных мапаў Вялікага княства Літоўскага аднавіла сваю працу

23.09.2014 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Выстава старажытных геаграфічных мапаў Вялікага княства Літоўскага аднавіла сваю працу
Выстава "Візуальныя вобразы гістарычнай памяці, альбо Вялікае княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах" з 22 верасня аднавіла сваю працу па новым адрасе: Мінск, вул. Траецкая набярэжная, 6.

Старажытныя мапы ўяўляюць сабой унікальныя артэфакты і валодаюць магічнай сілай. Гэта сваеасаблівыя парталы ў часе, візуальная машына часу, якая дазваляе нам вандраваць па розных часах і прасторах, гісторыях, мовах і культурах і праз гэта шукаць, разумець, суадносіць і канструяваць сябе ў новых кантэкстах і межах. Халсціны мап пагружаюць нас у свет вобразаў, ментальную, духоўна-эмацыйную прастору, у глыбіні нашага падсвядомага - туды, дзе нараджаецца чалавечае Я і ягоная культура. Да таго ж гістарычныя мапы - гэта каштоўнасць таксама і іншага кшталту, бо многія з іх з’яўляюцца сапраўднымі творамі мастацтва і выяўляюць жывапісную і друкарскую культуру сваёй эпохі.

Выстава "Візуальныя вобрвзы гістарычнай памяці, альбо Вялікае княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах" будзе працаваць з 22 верасня па 3 лістапада 2014 года ў Траецкім прадмесці па адрасе: Мінск, вул. Траецкая набярэжная, 6.

Экспазіцыя выставы папоўнілася яшчэ адным унікальным гістарычным артэфактом. Представлена ​​першая з вядомых айчынных геаграфічных мапаў першай паловы XVI стагоддзя картографа Антонія Віда.

Чаму першай мапа з ВКЛ стала першай мапай Масковіі, Азіі і Сібіры? Чаму імя першага картографа ВКЛ і заснавальніка айчыннай картаграфіі застаецца незапатрабаваным? Што тоіць у сабе гісторыя ўнікальнага геаграфічнага артэфакта? Пра гэта вы зможаце даведацца, наведаўшы экспазіцыю, а таксама калі возьмеце ўдзел у дыскусіі "Антоній Від - першы картограф Вялікага княства Літоўскага. Гісторыя аднаго геаграфічнага артэфакта", якая адбудзецца ў межах выставы 10 кастрычніка (пачатак у 17.00).

Глядзіце таксама пра падзеі, якія раней адбыліся падчас выставы:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео