BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Беларускі калегіюм" абвесціў набор на 2014-2015 навучальны год

11.09.2014
"Беларускі калегіюм" абвесціў набор на 2014-2015 навучальны год
"Беларускі калегіюм" абвяшчае новы набор на навучаннне. Заяўкі прымаюцца да 6 кастрычніка 2014 года.

Прапануецца дадатковае навучанне па спецыялізацыях:

а таксама

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў.

Навучальныя праграмы "Беларускага калегіюма" арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.

Сэртыфікат "Беларускага калегіюма" не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Навучанне ў "Беларускім калегіюме" - бясплатнае.

Пачатак заняткаў з 27 кастрычніка 2014 года.

Заяўкі прымаюцца да 6 кастрычніка 2014 года.

Умовы паступленьня

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць праз адрас электроннай пошты: [email protected].

"Беларускі калегіюм" паўстаў у лістападзе 1997 года з ініцыятывы шэрагу няўрадавых беларускіх арганізацый і прыватных асоб і, як адукацыйны праект, зрэалізоўваецца з 1 кастрычніка 1998 года.

"Беларускі калегіюм" - форум для правядзення публічных лекцый і дыскусій, месца інтэлектуальнага і культурніцкага дыялогу, кантактаў і супрацоўніцтва з калегамі з сярэднеэўрапейскіх і заходніх краін.

"Беларускі калегіюм" аб’ядноўвае навукоўцаў, журналістаў, людзей мастацтва і культуры, грамадзкіх асоб з мэтай актуалізацыі шматкультурнай беларускай традыцыі і спрыяння дэмакратычным пераўтварэнням у беларускім грамадстве ў кантэксце вызначальных каштоўнасцей еўрапейскай цывілізацыі і агульнаеўрапейскіх працэсаў інтэграцыі.

Прынцыпы дзейнасці:

  • заходне- і сярэднееўрапейскія культурніцкія практыкі ў ажыццяўленні навучальнага працэсу і навуковых даследаванняў;
  • сучасныя еўрапейскія навучальныя тэхналогіі;
  • параўнальны навуковы і навучальны падыход; крытычнае мысленне і адукацыя, заангажаваныя ў беларускую культурную традыцыю і сучасную сытуацыю;
  • каштоўнасці адкрытага і дэмакратычнага грамадзтва.
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео