BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Абвешчаны набор на стыпендыю для вучобы ў Польшчы

03.09.2014
Абвешчаны набор на стыпендыю для вучобы ў Польшчы
GFPS-Polska аб’яўляе аб прыёме заявак на стыпендыю ў Польшчы на летні семестр 2015 года (сакавік-ліпень) для студентаў і выпускнікоў ВНУ з Беларусі.

Навукова-культурная стыпендыя, якую прысуджае GFPS-Polska і Фонд польска-нямецкага супрацоўніцтва, прызначана для асоб, якія вылучаюцца добрымі вынікамі ў вучобе, з цікавымі праектамі і даследаваннямі. Ад кандыдатаў патрабуемцца камунікатыўныя веды польскай мовы (вуснай і пісьмовай), гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у навуковым, культурным і грамадскім жыцці акадэмічнай супольнасці падчас вучобы ў Польшчы. Вітаюцца кандыдаты, якія могуць пацвердзіць сваю дзейнасць у інтарэсах няўрадавых арганізацый, удзел у грамадзянскіх ініцыятывах або выдатныя навуковыя дасягненні (удзел у канферэнцыях, мерапрыемствах у навуковых колах).

Што GFPS прапаноўвае:

  • 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;
  • магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;
  • магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;
  • апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;
  • удзел у трох семінарах - Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;
  • стыпендыю памерам 1450 злотых у месяц;
  • сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё.

Неабходны набор дакументаў:

  • запоўненая анкета;
  • матывацыйны ліст на польскай мове (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);
  • план побыту ў Польшчы на польскай мове, які ўтрымлівае апісанне праекту, для удзелу у стыпендыяльнай праграме (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);
  • даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала падчас усяго тэрміна навучання альбо копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;
  • сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы на ўзроўні, які дазваляе свабодную камунікацыю;
  • Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе!

Апошні тэрмін падачы заяўкі: 31 кастрычніка 2014 года.

Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас электронная пошты: [email protected]. Сумоўі з кандыдатамі, якія пройдуць першы этап адбора, адбудуцца на польскай мове ў Мінску ў пачатку лістапада.

Падрабязнасці глядзіце на сайце: www.gfps.pl.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео