BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Азнаямленчы візіт па свабодзе асацыяцый у Вільню і Будапешт

28.08.2014
Азнаямленчы візіт па свабодзе асацыяцый у Вільню і Будапешт
Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) і Асамблея НДА запрашаюць да ўдзелу ў візіце ў Вільню і Будапешт для азнаямлення з сучаснымі стандартамі свабоды асацыяцый і прававымі ўмовамі дзейнасці НКА.

Візіт адбудзецца ў перыяд з 23 па 30 кастрычніка 2014 года.

Праграма візіта ўключае ў сябе азнаямленне з актуальнай сітуацыяй прававога рэгулявання дзейнасці няўрадавых арганізацый у Цэнтральнай Еўропе, еўрапейскімі стандартамі свабоды асацыяцый, стасункамі паміж дзяржавай і грамадзянскай супольнасцю, практыкай рэформ у азначаных сферах. Запланаваны сустрэчы з юрыстамі, якія практыкуюць у галіне некамерцыйнага права.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, што дзейнічаюць у кірунку паляпшэння прававых умоў для дзейнасці няўрадавых арганізацый у Беларусі, юрысты ды іншыя спецыялісты, што практыкуюць у галіне прававога забеспячэння дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, фондаў, іншых форм НКА. Праграма адкрытая для прадстаўнікоў арганізацый усіх сектараў - недзяржаўнага, дзяржаўнага, камерцыйнага.

Заяўкі на ўдзел у азнаямленчым візіце прымаюцца праз электронную форму.

Апошні тэрмін падачы заявак: 12 верасня 2014 года.

Вынікі разгляду заявак будуць паведамлены аплікантам не пазьней за 22 верасня.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео