BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рэспубліка Мары - самы вялікі моладзевы фестываль!

30.07.2014
Рэспубліка Мары - самы вялікі моладзевы фестываль!
"Рэмара" - гэта мультыкультурны моладзевы фестываль, які пройдзе ў форме намётавага лагера з 21 па 24 жніўня 2014 года.

Фэст разлічаны на 151 удзельніка. Яго галоўнай мэтай з'яўляецца прыцягненне ўвагі моладзі да важных сацыяльных праблем у беларускім грамадстве.

Унікальнасць дадзенага праекта заключаецца ў тым, што на працягу ўсіх 4 дзён фэст будзе праходзіць у фармаце дзяржаўнага мадэлявання з поўным пагружэннем у асяродзе. Усе ўдзельнікі становяцца жыхарамі гульнявой краіны (Рэспублікі Мары) са сваёй палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай мадэллю. У гэтай рэспубліцы кожны можа паспрабаваць сябе ў розных ролях: стаць дзяржаўным служачым, паспяховым прадпрымальнікам ці грамадскім дзеячам. Гульнявое жыццё максімальна набліжана да рэальнасці (неабходнасць зарабляць гульнявыя грошы, каб аплачваць ежу, жыллё і падаткі, абмежаваная колькасць грошай у эканоміцы, неабходнасць выканання гульнявых законаў).

Агульнай гульнявой мэтай для ўсіх удзельнікаў з'яўляецца "планаванне будучыні": абмеркаванне сучасных праблем гульнявой краіны ў мінігрупах, выпрацоўка рашэнняў і выбар найлепшых з іх. А таксама існуе некалькі прызавых намінацый (Лепшы палітык Рэмары, лепшы лектар Рэмары, лепшы бізнэсмэн Рэмары ды інш.). Акрамя ралявой часткі, гульня напоўнена навучалымі лекцыямі і семінарамі, якія павінны не толькі дапамагчы ўдзельнікам у дасягненні ўласных і групавых гульнявых мэт, але і даць ім багаж неабходных прыкладных ведаў для фармавання актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

"Акадэмічная" частка праводзіцца на базе ўніверсітэта Рэмары і ўключае шырокі дыяпазон тэм: ад майстар-класаў па прасоўванню ўласнай бізнэс-ідэі да лекцый пра прынцыпы функцыянавання грамадзянскай супольнасці. Для правядзення такіх заняткаў запрашаюцца паспяховыя бізнэсмэны і грамадзянскія актывісты, якія падзяляюць мэты "Рэмары".

Фэставая частка Рэмары прадстаўлена выступамі беларускіх музыкаў у першы і другі вечар, а таксама ўрачыстым закрыццём фэсту ў апошнюю ноч. Апроч гэтага на фэсце будуць праходзіць спартовыя мерапрыемствы, працаваць кінатэатр Рэмары, некалькі зон адпачынку.

Даты правядзення: 

  • з 21 па 24 жніўня 2014 гада.

Месца правядзення: 

  • Хутар Шаблі (90 км ад Мінска).

Крытэры для ўдзельнікаў:

  • узрост ад 18 да 31 гадоў;
  • актыўная жыццёвая пазіцыя;
  • жаданне правесці 4 самых незабыўных дні за лета
  • унёсак за ўдзел у памеры 250 000 бел. руб.
  1. Каб стаць удзельнікам праекта, трэба запоўніць анкету. Заяўкі прымаюцца да 7 жніўня 2014 года.
  2. Абавязкова далучыцца да нас у сацыяльных сетках.
  3. Чакаць 10 жніўня і сачыць за навінамі на нашым сайце і ў сацыяльных сетках.
  4. Да 10 жніўня мы звяжамся з усімі ўдзельнікамі і назначым сустрэчу.
  5. Сустрэцца з намі, атрымаць запрашэнне на фэст, зрабіць унёсак для удзельнікаў (250 000 бел. руб.);
  6. Прыехаць на фэст 21 жніўня.

Далучайся да Рэмары!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео