BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Запрашэнне на дыскусію "Дзе ў Сусвеце плыве Беларусь"

29.07.2014
Запрашэнне на дыскусію "Дзе ў Сусвеце плыве Беларусь"
24 ліпеня 2014 года ў Мінску ў Крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адкрылася выстава "Візуальныя вобразы гістарычнай памяці, альбо Вялікае княства Літоўскае на старажытных геаграфічных мапах".

Да 31 жніўня ўсе зацікаўленыя змогуць убачыць гістарычныя артэфакты, якія прадстаўляюць Беларусь у іншых гістарычных ракурсах і маштабах.

Да старажытных мапаў можна ставіцца па-рознаму: можна ўспрымаць іх толькі як творы мастацтва, захапляючыся жывапіснай і друкарскай культурай мінулых стагоддзяў. А можна адкінуць простую сузіральнасць, паквольнае эстэцтва і скіраваць свой погляд праз плашчыню бачнага па той бок - у глыбыні прасторы па-за часам і каардынатамі. Каб інтэрпрэтаваць візуальныя артэфакты як культурныя феномены, умець аналізаваць іх кантэкст і логас, трэба быць узброеным адпаведнай інтэлектуальнай оптыкай. Ці ж можа неабыякавы наведвальнік выставы не спакусіцца на прапанову здзейсніць такі візуальна-прасторавы пераход?

Арганізатары выставы - Беларуская філасофская прастора, Лятучы ўніверсітэт, Выдавецтва "Эканомпрэс", Крэатыўная прастора "ЦЭХ" - запланавалі дзеля гэтага дзве інтэлектуальныя імпрэзы:

  • дыскусію "Дзе ў Сусвеце плыве Беларусь" (1 жніўня, 18.00, Крэатыўная прастора "ЦЭХ");

  • дыскусію "Беларуская картаграфія як дысцыпліна і падмурак самавызначэння" (13 жніўня, 18.00, Крэатыўная прастора "ЦЭХ").

Першая дыскусія скіроўвае нас да праблемы незавершанасці этнакультурнай самаідэнтыфікацыі беларусаў:

  • Як і дзе мы "знаходзім сябе"?

  • У якіх межах вызначаем: геаграфічных, палітычных, культурных?

  • Калі ўспрымаць мапы як своеасаблівую оптыку канкрэтнай эпохі, то наколькі здольныя старажытныя мапы стаць сродкам трансфармацыі свядомасці сучасных беларусаў?

Над гэтымі і іншымі пытаннямі разважаюць запрошаныя дыскутанты: філосаф і літаратар Ігар Бабкоў, багаслоў і культуролаг Ірына Дубянецкая, дызайнер і паэт Міхал Анемпадыстаў, філосаф Аляксандр Сарна. Вядучы дыскусіі - філосаф Павел Баркоўскі.

Дыскусія "Дзе ў Сусвеце плыве Беларусь" адбудзецца 1 жніўня 2014 года ў Крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 58, к. 6, уваход з боку вул. П. Броўкі). Пачатак у 18.00. Уваход вольны!

Што тычыцца дыскусіі "Беларуская картаграфія як дысцыпліна і падмурак самавызначэння", то тут арганізатары рыхтуюць пэўную інтрыгу. Падрабязнасці - у бліжэйшы час. Сачыце за актуальнай інфармацыяй на сайтах арганізатараў: www.fly-uni.org, www.prastora.org.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео