BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у інфармацыйнай паездцы ў Кіеў

08.07.2014
Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у інфармацыйнай паездцы ў Кіеў
Belarus Watch аб'яўляе конкурс на ўдзел у інфармацыйнай паездцы ў Кіеў, якая адбудзецца з 20 па 25 ліпеня 2014 года.

Паездка мае сваёй мэтай інфармаванне беларускіх журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскага сектара, а таксама больш шырокай беларускай аўдыторыі аб сучасных украінскіх рэаліях, найбольш паспяховых грамадзянскіх ініцыятывах і валанцёрскіх рухах, якія з'явіліся да і пасля Еўрамайдана, іх папярэднім укладзе, цяперашняй дзейнасці і планах на будучыню.

Праект уяўляе сабой шэраг сустрэч з украінскімі арганізацыямі, дзейнасць якіх накіравана на працу з грамадзянскай актывізмам. У час мерапрыемства асаблівая ўвага будзе нададзена такім тэмам, як з'яўленне нізавых ініцыятываў, краўдсорсінгавыя механізмы, экспертнае валанцёрства, супрацьдзеянне інфармацыйнай вайне. Тэматыка сустрэч будзе дапоўнена ў выніку сумесных абмеркаванняў з адабранымі удзельнікамі.

Сустрэчы будуць праходзіць у фармаце ток-шоў з прамой трансляцыяй у анлайн-рэжыме праз інтэрнэт-канал аднаго з беларускіх навінавых парталаў.

Вам будзе цікава паўдзельнічаць у гэтым праекце, калі вы:

  • з'яўляецеся прадстаўніком грамадскай арганізацыі альбо беларускага СМІ;
  • з'яўляецеся актыўным блогерам альбо карыстальнікам сацыяльных сетак з шырокім колам кантактаў;
  • актыўна цікавіцеся ці непасрэдна працуеце з тэмамі, звязанымі з падзеямі ва Украіне;
  • цікавіцеся тэмай краўдсорсінгу і грамадзянскага актывізму;
  • валодаеце навыкамі аналітычнага мыслення і магчымасцю падзяліцца атрыманай інфармацыяй з беларускай аўдыторыяй (гатовы напісаць аналітычны альбо інфармацыйны матэрыял, арганізаваць мерапрыемства па выніках паездкі і г.д.);
  • маеце жаданне актыўна ўдзельнічаць у распрацоўцы праграмы мерапрыемства, прапаноўваць тэмы для абмеркавання;
  • ваш узрост ад 20 да 40 гадоў.

Калі вы лічыце, што падыходзіце па пералічаным вышэй крытэрам, тады запаўняйце анкету па гэтай спасылцы.

Выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне цалкам пакрываюцца арганізатарамі праекта.

Заяўкі прымаюцца да 23:59 11 ліпеня 2014 года (уключна). Заяўкі будуць разгледжаны на працягу двух дзён пасля заканчэння прыёму.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео