BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Навучальныя візіты ў польскую Гдыню (кастрычнік-снежань 2014 года)

24.06.2014
Навучальныя візіты ў польскую Гдыню (кастрычнік-снежань 2014 года)
"Навучальныя візіты ў Гдыню"- праект, у рамках якога маладыя людзі з Беларусі, Украіны, Малдовы і Калінінградскай вобл. Расіі могуць наведаць польскую Гдыню ў фармаце двухтыднёвай навучальнай паедзкі.

Навучальныя візіты - гэта цудоўны шанец:

  • пазнаёміцца з Польшчай - упершыню альбо бліжэй;
  • даведацца пра адміністратыўную і адукацыйную сістэмы гэтай краіны;
  • пабачыць польскія уладу, бізнэс і СМІ праз розныя пункты гледжання;
  • наведаць дзяржаўныя і грамадскія ўстановы Польшчы;
  • зразумець практычую дзейнасць ў польскіх арганізацыях;
  • адчуць польскую культуру і гісторыю;
  • вывучыць трохі польскую мову праз жывыя размовы.

Фундатар праекта - Гарадскі савет Гдыні.

Профіль удзельнікаў навучальнага візіту:

  • узрост: 18+;
  • актыўныя і ініцыятыўныя;
  • студэнты, грамадскія актывісты і прадстаўнікі мясцовых НДА;
  • грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы і Расійскай Федэрацыі
  • (толькі жыхары Калінінградскай вобл.);
  • вольна валодаюць рускай мовай.

Мэта праекта:

Паказаць дэлегатам развіццё Польшчы ад моманту падзення камунізму да ператварэння ў паўнавартасную еўрапейскую краіну.

Праграма навучальнага візіту складаецца з нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і іншымі актывістамі, што дазваляе ўсталяваць жывыя зносіны, задаць шматлікія пытанні і паглядзець знутры на дзейнасць розных устаноў.

Удзельнікам прапануецца ў рамках праекта:

  • пакрыццё коштаў праезду да Гдыні і вяртання дамоў;
  • пражыванне ў інтэрнаце і харчаванне;
  • усе выдаткі, звязаныя з мерапрыемствамі праграмы;
  • падтрымка ў атрыманні шэнгенскай візы.

Працоўная мова праекта - руская.

Падача заявак і ўдзел у візіце - бясплатныя.

Восенню 2014 года запланавана два навучальных візіты ў Гдыні ў датах:

  • 13-24 кастрычніка 2014 года;
  • 24 лістапада - 5 снежня 2014 года.

Кандыдаты павінны запоўніць анкету-заяўку праз Google-форму: http://goo.gl/1YTxKr.

Апошні тэрмін прыёму заявак: 11 ліпеня 2014 года.

Калі ласка, азнаёмцеся з поўным апісаннем праекта і падрабязнасцямі: http://goo.gl/4ZusUp.

Кантактны адрас электроннай пошты: [email protected].

Аб арганізатарах навучальных візітаў:

"Цэнтр супрацоўніцтва моладзі" (Centrum Współpracy Młodzieży) ў Гдыні - польская недзяржаўная і незалежная арганізацыя, якая працуе з моладдзю, лідарамі грамадскіх арганізацый і моладзевых груп у Польшчы ды іншых краінах. Галоўная місія цэнтра - падтрымка развіцця дэмакратычнага і адкрытага грамадства як у Польшчы, так і за яе мяжой.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео