BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гісторыкі і журналісты: разам ці паасобку

17.06.2014
Гісторыкі і журналісты: разам ці паасобку
27 чэрвеня а 17-й гадзіне ў Мінску Інтэрнэт-праект "Беларускі архіў вуснай гісторыі" запрашае журналістаў і дакументалістаў на круглы стол, прысвечаны праблемам працы са сведкамі часу.

Журналісты і дакументалісты часта працуюць з асобамі сталага веку, нярэдка выключнымі суразмоўцамі, відавочцамі важных падзей ХХ стагоддзя. Імі збіраецца канкрэтны матэрыял для тэматычных артыкулаў, фільмаў і г.д. Што адбываецца з гэтым матэрыялам пасля? Якія захады можна зрабіць, каб каштоўная інфармацыя ад сведкаў, якія нямоўльна сыходзяць, была захавана для будучых пакаленняў?

БАВГ існуе з 2011 года і з’яўляецца адзіным у Беларусі ўнікальным сховішчам вусных успамінаў па гісторыі Беларусі, якія можна паслухаць і пабачыць онлайн, пазнаёміцца з тэкставай транскрыпцыяй інтэрв’ю. На партале працуе тэматычны, храналагічны, імянны і геаграфічны пошук, якія дазваляюць хутка шукаць неабходную інфармацыю. Таксама каманда распрацоўвае розныя актуальныя тэматычныя накірункі, па выніках якіх ствараюцца рубрыкі, напоўненыя разнастайным ілюстратыўным матэрыялам.

Мы хацелі б наладзіць дыялог з вамі, бо займаемся падобным зборам матэрыялу, хаця і выкарыстоўваем сваю метадалогію. Таму запрашаем паўдзельнічаць у круглым стале, каб з аднаго боку распавесці пра нашыя матэрыялы, якія маглі б быць вам карыснымі, з другога – даведацца пра вашу практыку захавання ўспамінаў і пра тыя праблемы, у тым ліку этычнага кшталту, якія ўзнікаюць падчас працы са сведкамі. Давайце абмяняемся досьведам. Высветлім, чым адрозніваецца праца журналіста ад працы вуснага гісторыка, абмяркуем наша магчымае супрацоўніцтва.

Удзельнікі ад БАВГ:

  • навуковы кіраўнік - доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук;
  • каардынатар праекта - Ірына Кашталян;
  • кіраўнік архіва - Вольга Іванова;
  • аператар і адміністратар праекта - Павел Сітнік;
  • каардынатар конкурса для школьнікаў па 1939 годзе - Вольга Цадко.

Іншагароднім будуць аплочаны праезд і пры неабходнасці прадастаўлены начлег.

Заяўкі падавайце на адрас электроннай пошты: [email protected] да 20 чэрвеня 2014 года. Пра канкрэтнае месца правядзення будзе паведамлена дадаткова.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео