BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Тэма наступнага "Моладзевага кафэ" - "Майстэрства прэзентацый. Мова цела"

09.06.2014
Тэма наступнага "Моладзевага кафэ" - "Майстэрства прэзентацый. Мова цела"
Беларускі Нацыянальны моладзевы Савет "РАДА" працягвае цыкл сустрэч, дыскусій, прэзентацый, мінілекцый для маладых беларусаў і беларусак на самыя розныя тэмы.

"Майстэрства прэзентацый. Мова цела"- тэма наступнага "Моладзевага кафэ", якое адбудзецца 14 чэрвеня 2014 года з удзелам трэнера і выкладчыка акторскага майстэрства, заснавальніка і кіраўніка срэднявечнага тэатра "Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза" Аляксея "Бекара" Бурнасенка.  

Мэта мерапрыемства:

Авалоданне ўдзельнікамі навыкамі паспяховых публічных (сама-)прэзентацый для падвышэння эфектыўнасці дзейнасці сваіх арганізацый/ініцыятыў/супольнасцей.

На мерапрыемстве вы:

  • даведаецеся, як зрабіць паспяховую прэзентацыю вашых ідэй для розных груп (структура выступу, "мова" выступу, выкарыстанне дадатковых сродкаў);
  • адпрацуеце навык правядзення публічных прэзентацый перад жывой групай;
  • даведаецеся, як працаваць з групай падчас вашай прэзентацыі (зрокавы кантакт, мова цела);
  • атрымаеце магчымасць пракаментаваць выступы вашых калег і атрымаць зваротную сувязь па вашым выступам ад эксперта і групы. 

Час і месца правядзення:

  • 14 чэрвеня (субота), з 12.00 да 16.00.
  • Крэатыўная прастора "ЦЭХ" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 58, 2-гі паверх).

Для ўдзелу ў мерапрыемстве вам неабходна:

  • Запоўніць анлайн-заяўку;
  • Выканаць і даслаць да 11 чэрвеня 2014 года на электронную скрыню: [email protected] 2-а невялікіх заданні, з якімі вы і будзіце працаваць падчас мерапрыемства:

1. Ваш "Тэставы спіч" - невялікі выступ, прызначаны для прэзентацыі пэўнае ідэі, думкі ці адносін. Выступ мусіць прапагандаваць выбраную вамі ідэю, пераўпэўніваць слухача ў ёй, дабівацца максімальнага даверу публікі да вас як носьбіта гэтае ідэі.

Памер выступу: ад 10 да 15 сказаў (паўстаронкі А4), працягласць па часе да 4-х хвілін, тэкст выступа трэба будзе вывучыць (маць мажлівасць перасказаць) і мець на "Маладзевае кафэ". Абавязкова выслаць тэкст ў заяўцы на ўдзел у мерапрыемстве.

2. Другое заданне - апісаць ваш звычайны алгарытм падрыхтоўкі да прэзентацыі. З моманту з’яўлення ідэі прэзентацыі і да моманту непасрэдна заканчэння прэзентацыі. Апішыце гэта як алгарытм: без дужай колькасьці падрабязнасцей, але з усімі неабходнымі пунктамі.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на адрас электронная пошты: [email protected].

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео