BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Летнія школы па правах чалавека для моладзі

01.06.2014
Летнія школы па правах чалавека для моладзі
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвясціла конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека ў 2014 годзе.

У межах праграмы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Выкладчыкі школы - прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі, зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека. Узрост: ад 18 да 25 гадоў.

Група будзе сфармаваная з 20-22 удзельнікаў на конкурснай аснове. 

Месца правядзеньня: Беларускі Дом правоў чалавека (Вільня, Літва).

Працоўныя мовы: беларуская і руская.

Тэрміны правядзеньня летніх школ па правах чалавека:

  • Школа першага набору: 1-9 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 2 чэрвеня ўключна);
  • Школа другога набору: 10-18 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 6 чэрвеня ўключна);
  • Школа трэцяга набору: 23-31 ліпеня (заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня ўключна);
  • Школа чацвертага набору: 1-9 жніўня (заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня ўключна).

Каб узяць удзел, неабходна спампаваць анкету па спасылцы, запоўніць і даслаць яе на адрас электроннай пошты: [email protected].

Пажадана прадставіць таксама рэкамэндацыйны ліст (ад праваабарончай ці іншай грамадскай арганізацыі, з якой супрацоўнічае прэтэндэнт, з месца працы ці вучобы).

Перавага будзе аддавацца прэтэндэнтам, якія арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы, зацікаўлены ў атрыманні ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысьць іх абароны.

Больш падрабязнасцей глядзіце тут.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео