BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Urbi et Orbi" у Віцебску: Міхась Скобла (абноўлена)

30.05.2014 Лятучы ўніверсітэт
"Urbi et Orbi" у Віцебску: Міхась Скобла (абноўлена)
У межах віцебскага цыкла публічных лекцый "Urbi et Orbi" Лятучага ўніверсітэта і Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" адбудзецца імпрэза памяці Рыгора Барадуліна.

Звяртаем вашу ўвагу, што час правядзення мерапрыемства змяніўся!

31 траўня адбудзецца развітанне з паэтам Генадзем Бураўкіным. Па гэтай прычыне дзень правядзення аб'яўленай раней публічнай лекцыі Міхася Скоблы "Голас і Логас Рыгора Барадуліна" перанесены на 6 чэрвеня. 

Родныя мясціны для творцы маюць выключнае значэнне, гэта не проста блізкія сэрцу краявіды - ёсць у іх нешта сакральнае. У іх - крыніца натхнення, прычына радасці, смутку і болю, у родных мясцінах - вытокі тых сіл, якія дапамагаюць паэту дашуквацца глыбінных сэнсаў роднага Слова.

Паэт і літаратуразнаўца Міхась Скобла звернецца да прысутных з пытаннямі, на якія мы, напэўна, будзем шукаць адказы не адно дзесяцігоддзе. Ці ацанілі мы напоўніцу, з кім жылі побач? Як разгадаць мову Барадуліна? У чым таямніца і чараўніцтва вобраза Маці ў барадулінскай паэзіі? Наколькі ж сапраўды беларусы ведаюць свайго Паэта: як асобу, як творцу, наколькі разумеюць глыбіню і сутнасць ягонага слова?

"Барадулінская паэзія акумулявала ў сабе і беларускую мудрасць, і беларускую дабрыню, і беларускі досціп. Усё наша шматпраяўнае быццё адлюстравалася ў ёй, і глядзім мы з радасным здзіўленнем на тое адлюстраванне: а мы, аказваецца, і цікавыя, і самадастатковыя, і нябедныя, і хадзіць нам у пазыкі да чужога дзядзькі не варта. Паводле сваёй метафорыкі, вобразатворчасці сваёй Барадулін папросту не мае сабе роўных. Беларусі ён дадзены як бы навырост. Чытаючы і спасцігаючы яго, мы будзем расці: і духоўна, і нацыянальна", - сказаў у інтэрв’ю напярэдадні мінскай лекцыі Міхась Скобла.

Запрашаем да спазнання Рыгора Барадуліна!..

Лекцыя адбудзецца 6 чэрвеня 2014 года ў залі Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва (вул. Белабародава, 5). Пачатак у 18.00. Уваход вольны!

Больш інфармацыі пра лекцыі "Гораду і Свету" на старонцы: http://fly-uni.org/urbi-et-orbi.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео