BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Аляксей Фралоў

27.05.2014 Лятучы ўніверсітэт
Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Аляксей Фралоў
29 траўня 2014 года, у чацвер, у межах цыкла публічных лекцый "Urbi et Orbi" Лятучага ўніверсітэта і Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" выступіць музыка і даследчык музыкі Аляксей Фралоў.

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Аляксей Фралоў

"БЕЛАРУСКАЯ МУЗЫЧНАЯ АТЛАНТЫДА:
ПЕРСПЕКТЫВЫ Ў КАНТЭКСЦЕ КУЛЬТУРНЫХ І АНТЫКУЛЬТУРНЫХ ПРАЦЭСАЎ"

  29 траўня ў 18.30

Галерэя "Ў"
(г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а)

Гісторыю беларускай музыкі даследчыкі пачалі адкрываць адносна нядаўна. Чамусьці ў савецкі час мы маглі бачыць хоць бы рэшткі беларускай старажытнай архітэктуры, жывапісу, скульптуры, былі знаёмыя з помнікамі літаратуры, але практычна нічога не ведалі пра нашу музычную спадчыну. Шмат якія музычныя жанры, творы, прозвішчы кампазітараў у савецкай гісторыі беларускай музыкі проста не існавалі. На шчасце, сёння мы ўжо можам казаць пра багатую музычную культуру Беларусі, развітую сістэму жанраў, існаванні на нашых тэрыторыях некалькіх цэнтраў музычнага жыцця і пра вельмі цікавых аўтараў-кампазітараў.

Якім чынам была адкрыта гэтая "музычная Атлантыда" Беларусі? Хто "героі нашага часу" - даследчыкі, якія зрабілі сенсацыйныя знаходкі датычна адкрыцця новых фактаў, нот, імён? Як развівалася беларуская музычная культура, пачынаючы з XV стагоддзя? Які культурна-гістарычны кантэкст неабходны сёння, каб гэта развіццё працягвалася?

29 траўня 2014 года ў межах цыкла публічных лекцый "UrbietOrbi" Лятучы універсітэт і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" запрашаюць на лекцыю даследчыка музыкі, культуролага і краязнаўцы Аляксея Фралова "Беларуская музычная Атлантыда: перспектывы на фоне культурных і антыкультурныя працэсаў". Лекцыя адбудзецца ў Галерэі "Ў" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а).Пачатак у 18.30.Уваход вольны!

Арганізатары забяспечваюць таксама анлайн-трансляцыю.

Чытайце таксама інтэрв’ю з лектарам напярэдадні.

UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео