BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

2 чэрвеня адбудзецца цырымонiя ўручэння прэмii iмя Ежы Гедройца

27.05.2014
2 чэрвеня адбудзецца цырымонiя ўручэння прэмii iмя Ежы Гедройца
Цырымонія ганаравання пераможцаў пройдзе 2 чэрвеня 2014 года ў кангрэс-холе мінскага гатэля "Вікторыя" (прасп. Пераможцаў, 59). Пачатак а 19-й. Уваход вольны.

Сёлета за галоўную ўзнагароду змагаюцца наступныя кнігі і творцы:

1. Ігар Бабкоў. Хвілінка: Тры гісторыі. - Мінск: “Логвінаў”.

2. Алена Брава. Дараванне. Прощение. Vergebung. - Мінск: “Звязда”.

3. Сяргей Вераціла. Разбітае сэрца Вітаўта. - Мінск: “Мастацкая літаратура”.

4. Артур Клінаў. Шклатара. - Мінск: “Логвінаў”.

5. Вінцэсь Мудроў. Багун. - Полацк: “Полацкае ляда”.

6. Людміла Рублеўская. Ночы на Плябанскіх млынах. - Мінск: “Мастацкая літаратура”.

Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае творчую стыпендыю ва Вроцлаве (Польшча), другое - стыпендыю на Готландзе (Швецыя), першае - чэк ад IdeaBank.

У журы прэміі сёлета ўвайшлі: з беларускага боку - Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Ціхан Чарнякевіч, з польскага боку - Малгажата Бухалік, Адам Паморскі. Ганаровы старшыня журы - Лешак Шарэпка, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Ганаровы старшыня выконвае прадстаўнічыя функцыі і не ўдзельнічае ў працы журы.

Папярэднія пераможцы прэміі:

  • 2012 - Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;
  • 2013 - Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”.

Больш падрабязную інфармацыю пра прэмію, а таксама пра сёлетніх намінантаў можна знайсці на афіцыйным сайце прэміі: www.gedroyc.by.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео