BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой Стыль" у Гродна

16.05.2014
Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой Стыль" у Гродна
Фестываль моладзевай журналістыкі пройдзе ў Гродне ўжо ў бліжэйшыя выходныя - 16-18 траўня.

Ужо з’явілася падрабязная праграма мерапрыемства - з выставамі, майстар-класамі, прэзентацыямі і ток-шоў, а таксама канцэртам.

Арганізатарамі фестывалю з‘яўляюцца грамадскія аб’яднанні “Цэнтр "Трэці Сектар" і "Беларуская асацыяцыя журналістаў".

Госці фестывалю пабачаць выставу маладых беларускіх фатографаў BYNOW, сустрэнуцца з жывымі класікамі беларускай дакументалістыкі Галінай Адамовіч і Алегам Дашкевічам, пройдуцца ў экскурсіі па "журналісцкай Гародні", змогуць пагуляць у настольныя гульні і навучыцца скакаць на джампах, паўдзельнічаюць у карысных майстар-класах.

Вядучыя майстар-класаў - лепшыя журналісты-прафесіяналы з Беларусі і суседніх краін. Нашымі экспертамі ў гэтым годзе будуць: Яўген Валошын (журналіст "Еўрарадыё"), расійска-ўкраінскі медыя-эксперт Дзмітрый Сурнін (да 2012 года - рэдактар маскоўскай газеты "Мой раён"), шэф-рэдактар ​​ForbesRussiaOnline Аляксандр Багамолаў, Вольга Тамашэўская (піяр-мэнэджар Бізнес-школы ІПМ, журналістка з 20-гадовым стажам), дызайнер інфаграфікі TUT.BY Вадзім Шмыгаў і іншыя (поўны спіс з інфармацыяй пра экспертаў глядзі на старонцы фестывалю старонцы фестывалю).

Гэтаксама ў межах фэсту пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў “ФотаБатлу” і конкурса для маладых журналістаў.

Падарункам для ўдзельнікаў стане канцэрт дуэта Паўла і Алены Аракелянаў - блюз, фанк і джаз па-беларуску і па-англійску чакае ўдзельнікаў другога дня фэсту.

Пацвердзіць свой удзел у фестывалі можна тут. Удзел бясплатны.

Поўную праграму глядзіце на старонцы фестывалю: 3sektar.by/fest2014.

Пытанні можна дасылаць на адрас электроннай пошты: [email protected]

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео