BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Дзіцячы экалагічны фестываль творчасці і развіцця "Зялёны weekend"

15.05.2014
Дзіцячы экалагічны фестываль творчасці і развіцця "Зялёны weekend"
31 траўня i 1 чэрвеня Галерэя "Ў" і Дзіцячыя экалагічныя майстэрні пры падтрымцы ГА "Экадом", Цэнтра экалагічных рашэнняў і "Зяленай сеткі" запрашаюць усіх на фестываль!

На два дні для ўсіх наведвальнікаў адкрыецца свет высокай травы, густых лясоў, гучных птушак, таямнічых эколагаў і экаістот. Безупынна будуць праходзіць даследчыя і творчыя майстар-класы, дэманстрацыі ды розныя эксперыменты.

Надзея Куляшова, як сапраўдны садоўнік, падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць як саджаць клубніку. Пра лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб. Аб тым, што карціны можна пісаць не толькі алоўкамі, алё і складаць з садавiны і гародніны раскажа Сафія Садоўская. Успомнім вясковае жыццё і распішам маленькія драўляныя домікі з Алёнай Маскалевай (Woodenfind). Наталля Гарачая - мастачка і чараўніца пакажа ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны. Марыя Гуліна распавядзе пра тое, што такое слоў-фуд і чым ён лепшы за фаст-фуд.

Далека не адыходзячы распішам пернікі ручной працы ад "Жорнаў". А тым, каму не сядзіцца на месцы і хочацца пагарэзіць, запрашаем навучыцца хуліганіць экалагічна - рабіць экабомбы. Вольга Шчаглінская растлумачыць навошта жучкам хата i пакажа, як зрабіць самыя прыгожыя з iх. Разумець мову птушак і  пазнаваць іх у твар навучыць сапраўдны арнітолаг Яўген Сліж. Мастак Базыль будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону. А яшчэ ўсіх чакае сюрпрыз ад балотных людзей.

Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прэзэнтуюць беларускую чытанку для маленькіх і дарослых у суправаджэнні старажытнай музыкай ды танцаў. Леанід Паўлёнак І Ганна Шапашнікава прадставяць праект "Шпакоўня" з новым музычна- тэатралізаваным прадстаўленнем, падрыхтаваным адмыслова для нашага фестывалю.

Да гэтых і іншых займальных мерапрыемстваў можна будзе далучыцца ў Галерэі "Ў" (Мінск, прасп. Незалежнасці 37а). Мерапрыемствы будуць праходзіць 31 траўня i 1 чэрвеня з 12.00 да 18.00. За магчымымі зменамі ў праграме сачыце на сайце Галерэі “Ў”.

Кантакт для даведак:

Сафія Садоўская, (+375 29) 5577744

Папярэдні расклад мерапрыемстваў:

31 траўня

12.00-13.00 Надзея Куляшова падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць як саджаць клубніцы.

13.00-13.40 Што такое лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб.

13.40-14.30 Разумець мову птушак і пазнаваць іх у твар навучыць сапраўдны арнітолаг Яўген Сліж.

14.30-15.30 Аб тым, што карціны можна пісаць не толькі алоўкамі, алё і складаць з фруктаў і гародніны раскажа Сафія Садоўская.

Успомнім вясковае жыццё і распішам маленькія драўляныя домікі з Алёнай Маскалевай (Woodenfind) (кошт квітка на майстар-клас 30.000 бел. руб.).

15.30-16.30 Распісваем пернікі ручной працы разам з "Жорнамі" (кошт квітка на майстар-клас 15.000 бел. руб.).

Наталля Гарачая пакажа ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны.

Вучымся хуліганіць экалагічна - робім экабомбы.

16.30-17.10 Марыя Гуліна распавядзе пра тое, што такое слоў-фуд і чым ён лепшы за фаст-фуд.

17.00-18.00 Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прэзэнтуюць беларускую чытанку для маленькіх і дарослых у суправаджэнні старажытнай музыкай ды танцаў.

1 чэрвеня

12.00-13.00 Што такое лэнд-арт і як яго ствараць растлумачыць Кацярына Спосаб.

13.00-13.50 Разумець мову птушак і  пазнаваць іх у твар навучыць сапраўдны арнітолаг Яўген Сліж.

13.50-14.30 Мастак Базыль разам з дзеткамі будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону, а Надзея Куляшова падзеліцца таемнымі ведамі пра тое, як сабраць вялікі і смачны ўраджай і навучыць як саджаць клубніцы.

14.30-15.20 Вольга Шчаглінская пакажа, як зрабіць прыгожыя жучыныя хаткі.

Распісваем пернікі ручной працы разам з "Жорнамі" (кошт квітка на майстар-клас 15.000 бел. руб.).

15.20-16.00 Успомнім вясковае жыццё і распішам маленькія драўляныя домікі з Алёнай Маскалевай (Woodenfind) (кошт квітка на майстар-клас 30.000 бел. руб.).

Мастак Базыль разам з дзеткамі будзе ствараць сапраўдныя дзівосы з кардону.

16.00-16.40 Леанід Паўлёнак І Ганна Шапашнікава прадставяць праект "Шпакоўня" з новым музычна-тэатралізаваным прадстаўленнем, падрыхтаваным адмыслова для нашага фестывалю.

16.40-17.20 Наталля Гарачая пакажа ва што можа ператварыцца звычыйныя абрэзкі тканіны.

Вучымся хуліганіць экалагічна - робім экабомбы.

17.00-17.50 Закрыццё феста і заключны канцэрт ад гурта “Нагуаль”.

Чакаем вас!

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео