BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Міхаіл Баярын

14.05.2014 Лятучы ўніверсітэт
Публічныя лекцыі "Urbi et Orbi": Міхаіл Баярын
16 траўня 2014 года, у пятніцу, у межах цыкла публічных лекцый "Urbi et Orbi" Лятучага ўніверсітэта і Міжнароднага кансорцыума "ЕўраБеларусь" выступіць філосаф, лінгвіст і санскрытолаг Міхаіл Баярын.

ЦЫКЛ ПУБЛІЧНЫХ ЛЕКЦЫЙ "URBI ET ORBI"

Міхаіл Баярын

"УЗОРЫ СВАДЗЕІ. МЕТАФІЗІКА МОВЫ"

  16 траўня ў 18.30

Галерэя "Ў"
(г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а)

"Сучасны чалавек звыкся, што свядомасць - гэта люстэрка, у якім адбіваецца рэчаіснасць. Што ўсе рэчы маюць рэальнае існаванне, а мы толькі люстэрка, у якім яны паказваюць сябе. Але ёсць іншы падыход. Рэчы, якія мы бачым вакол, гэта плён творчасці нашай свядомасці. Свядомасць стварае сэнсы, а з сэнсаў створанае ўсё..."

Міхаіл Баярын,
з інтэрв'ю напярэдадні лекцыі

Лекцыя будзе прысвечана ўводзінам у Актыку - распрацаваную лектарам канструктыўную тэорыю сэнсу, што разглядае свет як праяву сэнсавай Прамовы, з якой утвараюцца ўсе іншыя мовы.

"Узоры Свадзеі", паводле меркавання Міхаіла Баярына, - гэта скрайняя канструктыўная тэорыя. Канструктыўнасць яе ў падыходзе, які мае на ўвазе пошук адказаў на пытанне: "Як гэта зрабіць?", а не "Што гэта?" ці "Якое яно?" Скрайнасць жа складаецца ў пастаноўцы задачы: з найменшага, аднаго зрабіць найбольшае, усё.

"Узоры Свадзеі" - гэта светагляд, у якім сэнс паўстае прыродай і вытворам свядомасці, а не адлюстраваннем і абагульненнем знешніх аб’ектаў. Свядомасць жа выступае тут стваральнікам рэальнасці, а не яе вынікам.

Лекцыя "Узоры Свадзеі. Метафізіка Мовы" адбудзецца 16 траўня 2014 года, у пятніцу, у Галерэі "Ў" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Чытайце таксама інтэрв’ю з лектарам напярэдадні.

UPD.: Відэазапіс публічнай лекцыі:

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео