BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Urbi et Orbi" у Віцебску: Ігар Духан

13.05.2014 Лятучы ўніверсітэт
"Urbi et Orbi" у Віцебску: Ігар Духан
16 траўня 2014 года, напярэдадні Ночы музеяў, Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" ладзяць у Віцебску публічную лекцыю тэарэтыка мастацтва, архітэктара Ігара Духана.

Тэматыка віцебскага авангарду, абраная лектарам, мае пэўныя падставы не толькі ў кантэксце свята музеяў, але і ў больш шырокім кантэксце культурнага развіцця гораду - сёлета адзначаецца 95-годдзе афіцыйнага адкрыцця Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, з якім звязана дзейнасць Марка Шагала, Казіміра Малевіча. Сярод іншых выкладчыкаў і выдатных прадстаўнікоў авангарднага мастацтва - Лазар Маркавіч Лісіцкі,больш вядомы як Эль Лісіцкі. Менавіта яго дзейнасці прысвячае сваю віцебскую публічную лекцыю Ігар Духан.

Прысутным пашчасціць пачуць цікавы расповед пра асноўныя вехі творчасці Эль Лісіцкага, у тым ліку пра берлінскі этап яго жыцця. На матэрыяле артыкула "Мастацтва і пангеаметрыя" і экспадызайна 1920-30-х гадоў будзе паказана роля майстра ў фарміраванні новага прастора-часавага вобраза мыслення авангарду.

Спадар Духан абяцае раскрыць сутнасць канцэптуальнага дыялогу Малевіч - Лісіцкі і паказаць адлюстраванне прынцыпаў супрыматызму ў творчасці Эль Лісіцкага. На лекцыі будзе таксама прааналізаваны сімвалізм і эстэтыка ілюстрацый майстра да габрэйскіх кніг.

Запрашаем усіх, хто цікавіцца і займаецца мастацтвам, гісторыяй Віцебскай мастацкай школы і яе выбітных майстраў!

Публічная лекцыя Ігара Духана "Эль Лісіцкі і мастацтва часу" адбудзецца 16 траўня 2014 года па адрасе: г. Віцебск, вул. Белабародава, 5, вялікая зала Музея "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва". Пачатак а 17-й гадзіне. Уваход вольны!

Больш пра цыкл "Urbi et Orbi" можна даведацца на старонцы: http://fly-uni.org/urbi-et-orbi.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео