BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Urbi et Orbi" у Магілёве: Андрэй Казакевіч

13.05.2014 Лятучы ўніверсітэт
"Urbi et Orbi" у Магілёве: Андрэй Казакевіч
17 траўня 2014 года Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь" запрашаюць магілёўскіх слухачоў на апошнюю лекцыю сезона публічных прамоў да "Горада і Свету" 2013-2014 года.

Дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера", палітолаг Андрэй Казакевіч прапануе паразважаць пра асаблівасці фарміравання беларускага нацыянальнага руху (канец ХІХ - пачатак ХХ стагоддзя).

Лекцыя "Пачаць пісаць па-беларуску. Беларускае адраджэнне канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя ў рэгіянальным і сацыяльным вымярэнні" грунтуецца на аналізе біяграфій прадстаўнікоў беларускага культурнага руху, якія пачалі публіцыстычную ці літаратурную дзейнасць на беларускай мове ў перыяд паміж 1880 і 1918 гадамі (каля 100 асоб). У прыватнасці, будзе разгледжана геаграфія нараджэння, узрост далучэння да культурнага руху, сацыяльнае паходжанне, адукацыйны ўзровень, прафесійны склад, працягласць жыцця, прычыны смерці і некаторыя іншыя параметры.

Паводле меркавання даследчыка, праведзены аналіз дазваляе выявіць некаторыя істотныя рэгіянальныя і сацыяльныя асаблівасці прадстаўнікоў беларускага руху і больш дэталёва разумець нацыятворчы працэс на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў.

Лекцыя Андрэя Казакевіча "Пачаць пісаць па-беларуску. Беларускае адраджэнне канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя ў рэгіянальным і сацыяльным вымярэнні" адбудзецца 17 траўня 2014 года ў Магілёўскім "Тэхнапарку" (вул. Ленінская, 63, ауд. 807), пачатак у 15.00. Уваход вольны!

Больш пра цыкл "Urbi et Orbi" можна даведацца на старонцы: http://fly-uni.org/urbi-et-orbi.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео