BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Семінар-кансультацыя "Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый"

06.05.2014
Семінар-кансультацыя "Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый"
Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый запрашаюць на семінар-кансультацыю "Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацый", які адбудзецца 17 траўня 2014 года

Падчас семінара будуць разгледжаны асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамерцыйных арганізацый ды іх адрозненні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі, згодна з актуальным заканадаўствам. Адмысловая ўвага будзе нададзена тым зменам, якія адбыліся ў парадку стварэння грамадскіх аб'яднанняў праз уступленне ў сілу ў лютым 2014 года паправак да Закона "Аб грамадскіх аб'яднаннях". Удзельнікам будзе прадстаўлена інфармацыя адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў, устаноў і фондаў, а таксама дадзеныя індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакументаў. Удзельнікі семінара будуць мець магчымасць у далейшым атрымаць кансультацыі па падрыхтоўцы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый.

Трэнерамі на семінары будуць дасведчаныя юрысты ў галіне беларускага некамерцыйнага права: Вольга Смалянка, дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend), Юрый Чавусаў, юрысконсульт Асамблеі НДА ды іншыя эксперты.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных груп з Мінска і рэгіёнаў, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадскага аб'яднання альбо іншай некамерцыйнай арганізацыі. Арганізатары семінара будць рады вітаць на мерапрыемстве не больш чым па адным прадстаўніку ад кожнай з ініцыятыўных груп, што маюць намер рэгістраваць некамерцыйную арганізацыю.

Каб падаць заяўку на ўдзел у самінары трэба запоўніць электронную анкету ўдзельніка.

Семінар-кансультацыя адбудзецца 17 траўня 2014 года ў Мінску ў памяшканні Цэнтра прававой трансфармацыі (вул. Нававіленская, 38-10, другі паверх).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў - з 11.00, пачатак - у 11.30.

Апошні тэрмін падачы заявак: 12.00 (па мінскім часе), 14 траўня 2014 года.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео