BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чарнобыльскі шлях-2014 у Мінску

23.04.2014
Чарнобыльскі шлях-2014 у Мінску
Прыходзь 26 красавіка 2014 года а 16 гадзіне на пляцоўку каля кінатэатра "Кастрычнік" і вазьмі ўдзел у "Чарнобыльскім шляху", а затым з 17.30 да 18.30 у мітынгу ў парку Дружбы народаў.

"Чарнобыльскі шлях" і мітынг пройдуць пад лозунгамі:

Мы за бяз'ядзерны свет! Мы за ўстойлівую і бяспечную энергетыку! Мы за энергетычную незалежнасць! Не АЭС! Не вайне!

Ядзерная пагроза сёння набывае рэальныя абрысы. Гэта пагроза cыходзіць з імперскіх амбіцый Расіі, якая засяроджвае да межаў з Украінай вайсковыя фармаванні,  змясціла на тэрыторыі Беларусі свае ваенныя аб'екты і авіяцыю, здольную несці на борце тактычную ядзерную зброю. Гэта пагроза чарговай экалагічнай катастрофы з прычыны магчымай аварыі на АЭС, якую ў Беларусі пачалі будаваць па эксперыментальнай расійскай тэхналогіі да з'яўлення праекта і яго экспертызы, паскоранымі тэмпамі, з парушэннем законаў. Гэта пагроза Чарнобыля, які працягвае забіваць беларусаў і гэтаму актыўна спрыяюць улады краіны, замоўчваючы рэальныя наступствы аварыі, асвойваючы забруджаныя землі і вяртаючы туды жыхароў.

Усе гэтыя складнікі - пагроза вайны, рызыкі Астравецкай АЭС, Чарнобыльская катастрофа і яе сённяшнія наступствы - аб'яднаны расійскім імперыялізмам, дыктатурай у Расіі і Беларусі, якіяе абясцэньваюць жыццё, здароўе і бяспеку людзей.

Мы, грамадзяне Беларусі, не хочам быць закладнікамі амбіцый дыктатараў! Мы не дазволім свой ​​край, краіну і Планету зрабіць новым Чарнобылем! Мы выходзім 26 красавіка на "Чарнобыльскі шлях", каб запатрабаваць: спыніць будаўніцтва АЭС і распрацаваць стратэгію бяз'ядзернага развіцця Беларусі, вывесці з Беларусі расійскія ваенныя аб'екты і фарміраванні, абараніць беларусаў ад наступстваў Чарнобыля, правесці ў краіне дэмакратычныя рэформы, без якіх немагчыма выкананне ўсіх папярэдніх патрабаванняў.

Не атамнай пагрозе! Не дамо свой край, краіну, Планету зрабіць новым Чарнобылем! 

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео