BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прэзентацыя і дыскусія ў Гродна (абноўлена)

22.04.2014
Прэзентацыя і дыскусія ў Гродна (абноўлена)
Інстытут "Палітычная сфера", Лятучы ўніверсітэт і кансорцыум "ЕўраБеларусь" запрашаюць на прэзентацыю і дыскусію "Ці патрэбныя нам веды пра эліты?", якія пройдуць 24 красавіка ў Гродна.

Звяртаем вашу ўвагу, што месца правядзення мерапрыемства змянілася! Прэзентацыя і дыскусія адбудуцца 24 красавіка 2014 года ў Гродна па адрасе: вул. Будзёнага, 48а-63. Пачатак у 19.00. Уваход вольны!

Нядаўна  ў Беларусі адбыліся чарговыя выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў. Цягам апошняга дваццацігоддзя змянілася стаўленне актыўнай часткі грамадства да выбараў ды  і ўнутры саміх мясцовых органаў улады адбыліся змены. Апошняе даследаванне Інстытута "Палітычная сфера" "Рэгіянальныя эліты ў Беларусі: эвалюцыя ў 1999-2014 гадах на прыкладзе абласных саветаў" адсочвае важныя тэндэнцыі на рэгіянальным ўзроўні і дае дадатковыя падставы для абмеркавання саміх ведаў пра рэгіянальныя эліты і стаўлення да іх.

Што новага прыносяць даследаванні мясцовых эліт? Што змяняюць гэтыя  веды ў разуменні сучаснага стану грамадства?

Ці з’яўляюцца гэтыя веды карыснымі для прадстаўнікоў мясцовай грамадзянскай супольнясці?

Каго сёння можна аднесці да эліт і як іх даследваць?

Андрэй Казакевіч (дырэктар Інстытута "Палітычная сфера") і Вадзім Смок (даследчык, супрацоўнік Інстытута "Палітычная сфера") распавядадуць пра вынікі апошняга даследавання, а таксама аб даследчай і выдавецкай дзейнасці Інстытута палітычных даследванняў "Палітычная сфера".

У дыскусіі па выніках даследавання прымуць удзел: Аксана Шэлест (Мінск), Алесь Смалянчук (Гродна), Сяргей Токць (Гродна), Іна Соркіна (Гродна), а таксама іншыя прадстаўнікі гродзенскай інтэлектуальнай і грамадзянскай супольнасці і медыяў.

Прэзентацыя і дыскусія адбудуцца 24 красавіка 2014 года ў Гродна па адрасе: вул. Будзёнага, 48а-63. Пачатак у 19.00. Уваход вольны! 

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео