BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Urbi et Orbi" у Магілёве: Андрэй Хадановіч

09.04.2014 Лятучы ўніверсітэт
"Urbi et Orbi" у Магілёве: Андрэй Хадановіч
12 красавіка 2014 года Лятучы ўніверсітэт і кансорцыум "ЕўраБеларусь" ладзяць у Магілёве публічную лекцыю з цыкла "Urbi et Orbi". Перад магілёўскімі слухачамі выступіць паэт Андрэй Хадановіч.

"Пасля Барадуліна мы застаемся з Барадуліным <...> З намі ягоная планка, паднятая ў паэзіі, з намі ягоныя эксперыменты, ягоныя знаходкі, ягоны голас - ён будзе гучаць і гучаць".

Андрэй Хадановіч. "Размова Жбанкова"

Рыгор Барадулін - адзін з тых творцаў, якія былі ацэненыя прыжыццёва. Яго паэзія - з’ява настолькі яскравая і разнастайная, што кожная эпоха, кожная ідэалогія не раз спрабавалі надаць гэтаму нейкі асаблівы статус, выбудаваць вакол Барадуліна такое кола сэнсаў, якое стварыла б з яго "больш чым паэта" - паэта-нацыянальнага змагара, паэта-пабожніка, маральны аўтарытэт і сумленне нацыі... Але Барадуліну увесь час удавалася выйсці па-за гэтыя рамкі, быць шырэйшым, глыбейшым, шматпластавым.

Быць паэтам сапраўды народным - не паводле афіцыйнага звання, а паводле народнага прызнання: сведкі кажуць, што на свае сустрэчы Барадулін збіраў поўныя залі, прычым яго шанавалі як рафінаваныя інтэлектуалы, так і простыя вясковыя бабулі. Яго называюць паэтам фальклорнага кшталту: па-чарадзейску ствараючы новыя словы і сэнсы, ён пісаў тэксты, якія б маглі ананімна стварацца самім народам. Барадулін умеў заставацца сучасным у кожную эпоху, ён да апошняга захоўваў такую здольнасць здзіўляцца і здольнасць здзіўляць, што гэта дазваляла чытачу заўсёды чакаць ад паэта нечага новага, нечага лепшага.

12 сакавіка 2014 года ў межах магілёўскага цыкла публічных лекцый "UrbietOrbi", які ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь", паэт, перакладчык, кіраўнік Беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч запрашае слухачоў на размову пра "Беларускі космас Рыгора Барадуліна".

Спрабуем разам з лектарам адкрыць для сябе сапраўданага Барадуліна - не "помнік", не "ікону", а глыбокага і цікавейшага паэта.

Лекцыя адбудзецца 12 красавіка 2014 года ў Магілёўскім "Тэхнапарку" (вул. Ленінская, 63, ауд. 807). Пачатак у 15.00. Уваход вольны!

Больш пра цыкл публічных лекцый "UrbietOrbi"можна даведацца на старонцы: http://fly-uni.org/urbi-et-orbi.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео