BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

XI Нацыянальны конкурс школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?"

08.04.2014
XI Нацыянальны конкурс школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?"
5 красавіка 2014 года стартаваў XI Нацыянальны конкурс школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?"

Ужо дзесяць гадоў Беларусь суседзіць з Еўрапейскім Саюзам, дзякуючы самаму шырокаму пашырэнню гэтай супольнасці ў 2004 годзе.

Дзесяць краін, у тым ліку тры нашы суседкі, далучыліся дзесяць гадоў таму да Еўрапейскага Саюза. Як змянілася за гэты час іх жыцце? Што яны набылі і што страцілі? Як складваюцца іх адносіны з Беларуссю? Гэтыя пытанні будуць вызначаць тэматыку заданняў сёлетняга конкурса.

Конкурс 2014 года будзе праходзіць у два этапы:

  • 1 этап - "Дзесяць гадоў у ЕС": інтэрнэт-заданні, накіраваныя на развіццё навыкаў аналітычнага і творчага мыслення.
  • 2 этап - "Жывая" фінальная гульня для каманд, якія паспяхова прайшлі першы этап.

Конкурсныя заданні арыентаваныя на вучняў 8-10 класаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка.

Каманда-пераможца конкурса "Што я ведаю пра Еўропу?" будзе ўзнагароджана паездкай у адну з краін Еўрапейскага Саюза. Усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя дыпломы.

Фінал конкурса плануецца правесці падчас восеньскіх канікул 2014/2015 навучальнага года.

I заданне:

Прэзентацыя-заяўка каманды пад агульнай назвай "Мы - еўрапейцы".

Прэзентацыя павінна ўтрымліваць наступныя звесткі пра каманду:

  • населены пункт і навучальная ўстанова, якія прадстаўляе каманда;
  • назва, дэвіз і эмблема (калі ёсць);
  • звесткі пра кіраўніка каманды;
  • матыў удзелу ў конкурсе;
  • кантактныя дадзеныя.

Для выканання далейшых заданняў удзельнікі каманды павінны размеркаваць паміж сабою наступные ролі: палітолаг, гісторык, сацыёлаг, эканаміст, капітан-каардынатар каманды, і прадставіцца ў гэтых вобразах.

Прэзентацыю варта зрабіць у фармаце PowerPoint і адправіць да 21 красавіка 2014 года на адрас электроннай пошты: [email protected].

Чакаем вашага актыўнага ўдзелу ў конкурсе!

Больш падрабязнасцей на сайце конкурса.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео