BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Інфармацыйна-адукацыйны семінар "Маніторынгавыя дзеянні на карысць інтарэсаў моладзі"

07.04.2014
Інфармацыйна-адукацыйны семінар "Маніторынгавыя дзеянні на карысць інтарэсаў моладзі"
БНМС "РАДА" запрашае прадстаўнікоў беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў прыняць удзел у другім семінары Акадэміі моладзевай палітыкі "Маніторынгавыя дзеянні на карысць інтарэсаў моладзі".

Падчас семінара "Маніторынгавыя дзеянні на карысць інтарэсаў моладзі" ўдзельнікі даведаюцца пра метадалогію ацэнкі нацыянальнай палітыкі ў стасунку да моладзі, распрацаваную Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый. Метадалогія разлічана на тое, каб любы чалавек змог правесці ацэнку самастойна. Па меркаванню арганізатараў, выкарыстанне прапанаванай АНН метадалогіі зможа таксама палепшыць сувязь моладзевых арганізацый з мэтавымі аўдыторыямі. Акрамя таго Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА" імкнецца да таго, каб уласная дзейнасць і дзейнасць моладзевых арганізацый (у тым ліку, даследчая), абапіралася на дэмакратычныя каштоўнасці і правы чалавека. Таму праграма семінара будзе ўключаць тэматычныя блокі па маніторынгавым дзянням на карысць правоў чалавека з націскам на сацыяльныя правы.

Да ўдзелу ў семінары, які пройдзе 26-27 красавіка 2014 года на Сарачанскіх азёрах у Гродненскай вобласці, запрашаюцца прадстаўнікі недзяржаўных моладзевых арганізацый ці ініцыятыў ва ўзросце ад 18 да 31 гадоў, якія пражываюць у Беларусі і зацікаўленыя ў працы, скіраванай на абарону і прасоўванне інтарэсаў беларускай моладзі.

Перавага пры адборы будзе аддавацца прадстаўнікам сяброўскіх арганізацый Беларускага нацыянальнага савета "РАДА". Вітаецца актыўны ўдзел моладзі з рэгіёнаў Беларусі.

Для ўдзелу ў семінары трэба запоўніць анкету і даслаць на адрас электроннай пошты: [email protected] да 16 красавіка 2014 года. Адабраныя ўдзельнікі атрымаюць больш інфармацыю да 18 красавіка.

Арганізатары аплочваюць трансфер да места правядзення, пражыванне і харчаванне адабраных удзельнікаў. Удзельнікі з рэгіёнаў атрымаюць зварот коштаў квіткоў да Мінска і назад пры наяўнасці квіткоў на руках.

Увага! Ад’езд з Мінска да месца правядзення запланаваны на пятніцу (25 красавіка) у 19.00, вяртанне ў Мінск - у нядзелю (27 красавіка) каля 19.00.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео