BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Urbi et Orbi" у Віцебску: Ірына Дубянецкая

04.04.2014 Лятучы ўніверсітэт
"Urbi et Orbi" у Віцебску: Ірына Дубянецкая
12 красавіка Лятучы ўніверсітэт і кансорцыум "ЕўраБеларусь" ладзяць у Віцебску лекцыю з цыкла "Urbi et Orbi". Перад віцебскімі слухачамі выступіць доктар тэалогіі і філасофіі Ірына Дубянецкая.

Сённяшняя Еўропа паўстала з мінуўшчыны духоўна і гістарычна хрысціянскай. Пэўную колькасць стагоддзяў Біблія была своеасаблівым каталізатарам развіцця еўрапейскай культуры і самасвядомасці. Вядома, што беларускія землі не выключаны з гэтага працэсу: скарынаўскі пераклад Бібліі з’явіўся ў ліку першых, і наша культурная традыцыя падмацаваная агульнахрысціянскай.

Развіццё after-постмадэрнай рэчаіснасці здзяйсняе грунтоўнае пераасэнсаванне гісторыі, але не можа быць па-за яе ўплывам. Сучасны глабалізаваны свет усё часцей называюць постнацыянальным, аднак пытанне нацыянальнага самасцвярджэння застаецца актуальным. Асабліва выразна гэта характарызуе Беларусь. У такіх умовах кропкай грамадскай еднасці можа стаць культурны праект з абрысамі і сутнасцю нацыятворчага праекта - напрыклад, стварэнне беларускай Бібліі.

Даследчык біблійных тэкстаў, доктар тэалогіі і філасофіі Ірына Дубянецкая адстойвае права беларусаў мець сваю Біблію, перакладзеную на родную беларускую мову з арыгінальных: яўрэйскай, арамейскай і грэцкай моў. Паслухаць яе аргументы і абмеркаваць рэальныя перспектывы такога праекта будзе магчыма падчас публічнай лекцыі, якая ладзіцца 12 красавіка 2014 года ў Віцебску Лятучым ўніверсітэтам і Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь".

Публічная лекцыя Ірыны Дубянецкай "Беларуская Біблія. Нацыятворчы праект у постнацыянальным свеце" адбудзецца 12 красавіка 2014 года па адрасе: Віцебск, вул. Белабародава, 5, вялікая зала Музея "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва". Пачатак а 17-й гадзіне. Уваход вольны!

Больш падрабязна пра цыкл публічных лекцый "Urbi et Orbi" Лятучага ўніверсітэта: http://fly-uni.org/urbi-et-orbi.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео